Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманага ў нядзелю журналіста Ігара Карнея арыштавалі на 10 дзён


Ігар Карней

Сям’я і калегі ня ведалі пра суд і вырак. Яны ўвесь гэты час шукалі Ігара ў судах.

Урэшце пра вырак стала вядома зь сьпісаў зьняволеных у Жодзіне.

Ігар Карней нарадзіўся ў 1968 годзе. У журналістыцы з 1990 году. Друкаваўся ў газэтах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда». З 1991 году працаваў у газэце «Звязда». У 1994–2000 быў спэцыяльным карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на Радыё Свабода. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Паводле БАЖ, сёньня за кратамі з улікам зьняволеных раней, — 26 журналістаў:

  • Кацярына Андрэева
  • Ян Аўсеюшкін
  • Яўген Бузук
  • Сяргей Гадзееў
  • Алег Грузьдзіловіч
  • Наста Захарэвіч
  • Ігар Карней
  • Кацярына Карпіцкая
  • Аляксандра Квіткевіч
  • Марына Кастылянчанка
  • Уладзіслаў Кулецкі
  • Міхаіл Кунцэвіч
  • Максім Лаўрэцкі
  • Андрэй Ломаў
  • Арцём Лява
  • Кацярына Мядзьведзева
  • Максім Несьцяркоў
  • Раман Папкоў
  • Андрэй Рабчык
  • Аляксандар Сідарэўскі
  • Максім Хлябец
  • Раман Чмель
  • Дарʼя Чульцова
  • Яўген Шапчыц
  • Андрэй Шаўлюга
  • Марыя Ярома

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG