Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту Андрэю Рабчыку прысудзілі 15 сутак арышту


Андрэй Рабчык падчас працы. Менск, чіпень 2020

Журналісту Андрэю Рабчыку, якога ўлады пазбавілі акрэдытацыі карэспандэнта Радыё Свабода, суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

Вёў працэс судзьдзя Сяргей Кацар.

Рабчыка, як і яшчэ 24 журналістаў, затрымалі падчас пратэставай акцыі 15 лістапада.

Андрэю Рабчыку 42 гады. Ён выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Ад 2017 году працаваў карэспандэнтам Радыё Свабода. Падчас выбарчай кампаніі апэратара Свабоды затрымлівалі чатыры разы «для праверкі дакумэнтаў».

2 кастрычніка МЗС Беларусі анулявала акрэдытацыі карэспандэнтаў усіх замежных СМІ, у тым ліку Рабчыка і яшчэ пяці журналістаў Радыё Свабода. Нікому зь іх акрэдытацыі дагэтуль не вярнулі.

З 9 жніўня адбылося амаль 400 затрыманьняў журналістаў. СМІ і журналісцкія арганізацыі заяўляюць пра нябачны дагэтуль ціск на журналістаў і свабоду слова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG