Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інжынэру МЗКЦ выплацяць 40 тысяч рублёў за тры гады ў СІЗА


Андрэй Галавач пасьля выхаду на волю ў ліпені 2019 году
Андрэй Галавач пасьля выхаду на волю ў ліпені 2019 году

Суд Маскоўскага раёну Менску пастанавіў выплаціць інжынэру МКЗЦ Андрэю Галавачу 40 тысяч рублёў за тое, што яго безь віны пратрымалі тры гады ў сьледчым ізалятары. Галавач патрабаваў 50 тысяч.

Грошы на выплату маральнай школы возьмуць зь бюджэту, паведаміў Tut.by.

Андрэй Галавач амаль тры гады правёў пад вартай праз падазрэньне ў атрыманьні хабару ў буйным памеры. Яго затрымалі 6 траўня 2015 году, а 5 лютага 2018 году суд яго апраўдаў.

На працягу ўсяго сьледзтва, а таксама суду, Галавач і ягоныя абаронцы неаднаразова заяўлялі хадайніцтвы аб спыненьні крымінальнай справы праз адсутнасьць у яго дзеяньнях складу злачынства. Хадайніцтвы адхіляліся.

Пасьля апраўдальнага прысуду ў справе аб атрыманьні хабару ў буйным памеры (ч. 2 і 3 арт. 430 КК), Галавач яшчэ больш за год быў пад вартай праз абвінавачаньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 2 арт. 424 КК), але ў пазоў да Мінфіну аб кампэнсацыі галоўны інжынэр МЗКЦ уключыў толькі ўтрыманьне пад вартай паводле першага артыкулу, нягледзячы на тое, што быў апраўданы і па другім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG