Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктарку Маркелаву, якая расказала пра катаваньні, аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту


Лекарка Ірына Маркелава
Лекарка Ірына Маркелава

Суд Смалявіцкага раёну аштрафаваў лекарку-эндаскапістку Ірыну Маркелаву на 10 базавых велічыняў (270 рублёў) паводле артыкулу 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Пра гэта паведамляе сайт Tut.by.

Ірына Маркелава была затрыманая 8 лістапада насупраць Нямігі, у аўтазаку яе павезьлі ў Завадзкі РУУС, пасьля даставілі ў Жодзіна, у судзе на наступны дзень справу адправілі на дапрацоўку. Затрыманьне яна апісвала як дзень катаваньняў.

Ірыну Маркелаву чакае яшчэ адзін суд: яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасьці мэдыкаў з адлічанымі студэнтамі 2 лістапада. Тады яе затрымалі разам з мужам Дзьмітрыем Маркелавым, хірургам Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі: яго асудзілі на 8 сутак, яе адпусьцілі — у сям’і 8-гадовы сын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG