Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Хабараўску арыштаваў журналістку, якая асьвятляла акцыі пратэсту


Мітынг у Хабараўску

Суд у расейскім Хабараўску ў панядзелак арыштаваў на чацьвёра сутак журналістку Тацьцяну Хлястунову, якая асьвятляла акцыі пратэсту ў мінулую суботу, 28 лістапада

Затрыманую разам зь ёй мясцовую жыхарку Алену Слабодчыкаву арыштавалі на сем сутак. Пра гэта паведамляе сайт Сибирь.Реалии.

Суд таксама аштрафаваў на 10 тысячаў расейскіх рублёў (прыкладна на 130 даляраў) удзельнікаў акцыяў Яраслава Смолева і Яўгена Лапшына. Разгляд справы яшчэ аднаго жыхара Хабараўску, затрыманага пасьля суботняга мітынгу, перанесены на 1 сьнежня. Яго, як і Лапшына, Смолева, Слабодчыкаву і Хлястунову, абвінавацілі ва ўдзеле ў мерапрыемстве, якое стварыла перашкоды руху транспарту.

Жыхароў Хабараўскага краю рэгулярна затрымліваюць за ўдзел у акцыях пратэсту супраць арышту былога губэрнатара рэгіёну Сяргея Фургала. У апошнія некалькі тыдняў штрафаваць і арыштоўваць пачалі ня толькі ўдзельнікаў, але і журналістаў, якія вядуць трансьляцыі зь мітынгаў.

Губэрнатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі 9 ліпеня. Яго вінавацяць у арганізацыі забойстваў прадпрымальнікаў 15 гадоў таму. Былы кіраўнік рэгіёну сваёй віны не прызнае.

Жыхары Хабараўскага краю зь сярэдзіны ліпеня праводзяць акцыі пратэсту пасьля арышту Фургала. Яны патрабуюць справядлівага судовага разбору для яго і павагі да далёкаўсходняга рэгіёну з боку Масквы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG