Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч пакінулі пад вартай. Верагодна, ёй прад'явілі абвінавачаньне


Кацярына Барысевіч.

Другі фігурант справы — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. Справу па факце забойства Рамана Бандарэнкі дагэтуль не распачалі.

Увечары 29 лістапада скончыўся тэрмін, на працягу якога журналістцы Tut.by Кацярыне Барысевіч павінны былі прадʼявіць абвінавачаньне і выбраць меру стрыманьня.

Паколькі на свабоду яе не адпусьцілі, можна зрабіць выснову, што Кацярына знаходзіцца ў статусе абвінавачанай і застаецца пад вартай, піша Tut.by.

Сьледзтва ўзяло з адвакатаў падпіску аб неразгалошваньні ў самым шырокім значэньні, таму на які тэрмін абрана мера стрыманьня, невядома.

Генпракуратура распачала крымінальную справу па факце выдаваньня лекарскай тайны, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 178 КК). Гаворка ідзе пра стан забітага актывіста Рамана Бандарэнкі. Кацярына была аўтарам артыкула, дзе паказвалася, што ў яго крыві не было алькаголю. Сваякі Рамана прэтэнзій СМІ і мэдпэрсаналу не выказвалі, маці дала згоду на распаўсюд інфармацыі пра стан сына.

Кацярына Барысевіч цяпер пад вартай у сьледчым ізалятары № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Там жа і другі фігурант справы — лекар-анэстэзіёляг Арцём Сарокін. Справа па факце забойства Рамана Бандарэнкі не заведзеная.

Кацярына паведамляе ў лістах, што стараецца трымацца. Яна атрымала ад родных першую перадачу з адзеньнем і прадуктамі. Вядома, што многія ёй пішуць, але пакуль лісты ёй амаль не даходзяць.

Вечарам 19 лістапада Кацярыну Барысевіч затрымалі супрацоўнікі ў цывільным і ў масках, якія пасьля ператрусу ў кватэры павезьлі яе ў невядомым кірунку. Крыху пазьней Кацярына паведаміла, што яна ў СІЗА КДБ, 20 лістапада адбыўся першы допыт.

Генпракуратура завяла крымінальную справу па факце выдаваньня лекарскай тайны, якое пацягнула за сабой цяжкія наступствы (ч. 3 арт. 178 КК). Гаворка ідзе пра стан загінулага Рамана Бандарэнкі. Кацярына была аўтаркай артыкула, дзе паказвалася, што ў яго крыві не было алькаголю.

Днямі родныя і калегі журналісткі атрымалі першыя лісты ад яе, самой Кацярыне перадалі пакуль толькі адзін ліст.

У сьледчым ізалятары ў Жодзіне знаходзяцца пад сьледзтвам журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова, супраць якіх завялі крымінальную справу аб удзеле ў масавых беспарадках. Яны вялі жывы эфір з разгону акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі на «плошчы Перамен».

27 лістапада ў Генэральную пракуратуру накіравалі характарыстыкі і звароты ад вядучых незалежных СМІ з просьбай абраць Кацярыне Барысевіч меру стрыманьня, не зьвязаную з заключэньнем пад варту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG