Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі журналістак Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязьнямі


Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.
Кацярына Андрэева, Дар'я Чульцова, Кацярына Барысевіч.

Цяпер у сьпісе беларускіх палітвязьняў 143 прозьвішчы.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з супольнай заявай з нагоды крымінальнага перасьледу трох беларускіх журналістак, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі.

Журналістка партала Tut.by Кацярына Барысевіч была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцьці мэдыцынскай таямніцы зьбітага да сьмерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасьці ў крыві Рамана алькаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў.

Журналісткі тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Дарʼя Чульцова сталі фігуранткамі крымінальнай справы аб арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 342 КК), пасьля прамога эфіру з месца жорсткага разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» у Менску 15 лістапада.

«У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці, адзначаем, што перасьлед журналістак з боку беларускіх уладаў зьвязаны з выключна мірным ажыцьцяўленьнем абвінавачанымі свабод, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека — свабоды выказваньня свайго, свабоды слова і права на інфармацыю.

У гэтым кантэксьце лічым пазбаўленьне волі адвольным і палітычна матываваным, а саміх журналістак палітычнымі зьняволенымі. У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі, патрабуем:

  • Неадкладнага і безумоўнага вызваленьня з-пад варты Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай і спыненьня крымінальнага перасьледу ў дачыненьні да іх.
  • Неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня палітычных рэпрэсій у краіне».

Заяву падпісалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»;
  • Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;
  • Ініцыятыўнай група «Ідэнтычнасьць і права»;
  • РПГА «Беларускі Хэльсінкскі камітэт»;
  • Беларускі Дакумэнтацыйны цэнтар;
  • Беларускі ПЭН-цэнтар;
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend;
  • Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG