Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША выступіла з заявай у падтрымку свабоды слова ў Беларусі


«Злучаныя Штаты асуджаюць дзеяньні ўраду Беларусі ў дачыненьні да мясцовых і замежных журналістаў.

Прадстаўнікі СМІ не павінны падвяргацца пагрозам, фізычнаму гвалту, арыштам або турэмнаму зьняволеньню з боку каго-небудзь проста за выкананьне сваёй працы ў якасьці журналістаў. Моцныя незалежныя СМІ, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе неабходныя для таго, каб вяршэнства закону магло ўкараніцца ў любым грамадзтве», — гаворыцца ў заяве.

«Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя небясьпечным становішчам беларускіх незалежных СМІ, адвольнымі арыштамі журналістаў за апошнія некалькі месяцаў і завядзеньнем урадам Беларусі крымінальных спраў супраць журналістаў. Мы па-ранейшаму занепакоеныя пагрозай ануляваньня афіцыйнага статусу мясцовых СМІ, а таксама спыненьнем дзеяньня акрэдытацый і працяглай затрымкай паўторнай акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ.

Мы настойліва заклікаем урад Беларусі абараняць і падтрымліваць асноўныя свабоды на ўсёй тэрыторыі краіны, асабліва свабоду сходаў, слова і прэсы. Беларускі народ заслугоўвае абароны сваіх правоў і таго, каб яго голас быў пачуты, а незалежныя СМІ — незаменная плятформа для галасоў усіх беларусаў. Нармалізацыя адносінаў з рэжымам, які жорстка душыць уласны народ, немагчымая».

У Беларусі 143 палітычныя вязьні, сярод іх тры журналісткі — Кацярына Андрэева, Кацярына Барысевіч, Дарʼя Чульцова.

За час выбараў і пасьлявыбарчы пэрыяд ахвярамі перасьледу сталі 390 журналістаў, зь якіх 77 прайшлі праз адміністрацыйны арышт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG