Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Наваполацку асудзілі на 1,5 года калёніі, бо заступіўся на маршы за маці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхара Наваполацку Ільлю Лабацэвіча асудзілі на 1,5 года калёніі і 1000 рублёў штрафу за нібыта гвалтоўныя дзеяньні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.

Пра гэта паведаміла Свабодзе актывістка Марына Касінерава са спасылкай на сямʼю асуджанага.

Падчас нядзельнага маршу 14 верасьня малады чалавек гуляў з маці. Калі побач зь імі амапаўцы пачалі зьбіваць чалавека, яны вырашылі заступіцца за хлопца. У выніку іх таксама пачалі зьбіваць. Ільля стаў бараніць ад удараў маці, за што атрымаў сурʼёзны ўдар па галаве дубінкай.

На суд не змаглі трапіць каля дзясятка знаёмых Лабацэвіча — маўляў, з прычыны распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG