Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выракі лістапада: звыш 21 тысячы дзён арышту ў адміністрацыйных справах

Судзяць журналіста Алега Грузьдзіловіча. Яго пакаралі 15 днямі арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў. 12 лістапада 2020 году.
Судзяць журналіста Алега Грузьдзіловіча. Яго пакаралі 15 днямі арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў. 12 лістапада 2020 году.

Апрача таго, судамі Беларусі ўжо вынесена шмат выракаў супраць грамадзян паводле Крымінальнага кодэксу за гвалт над міліцыянтамі і іншыя дзеньньні падчас пратэстаў. За катаваньні і сьмерці пратэстоўцаў крымінальных спраў няма.

Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», сёлета ў лістападзе паводле палітычна матываваных адміністрацыйных справаў у Беларусі асудзілі 2 349 чалавек.

Тэндэнцыяй мінулага месяца стаў большы ўхіл у бок пакараньня адміністрацыйным арыштам.

Так, арыштаваныя 1644 вязьні агулам адседзелі 21 213 сутак. Яшчэ 705 чалавек аштрафавалі на суму 383 832 рублі.

XS
SM
MD
LG