Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся сайт, які дапамагае пісаць скаргі без адваката


Скарга пасьля выбараў 2016 году.

Праект распрацаваны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады і хабу «Перамен», раней ён стаў адным зь пераможцаў онлайн-хакатону Каардынацыйнай рады.

У інтэрнэце пачаў працу сайт-генэратар скаргаў – Skarga.help.

Стваральнікі сьцьвярджаюць, што ўлічылі ўсе нормы закону і цяпер кожны зможа падаць скаргу на парушэньні ў дзяржаўны орган.

З дапамогай Skarga.help можна згенэраваць скаргу або зварот у дзяржаўны орган без паслуг адваката. Для гэтага трэба выбраць парушэньне са сьпісу, указаць свае дадзеныя. Альгарытм дасьць спасылкі на адпаведныя артыкулы заканадаўства, якія, на думку карыстальніка, маглі быць парушаныя.

Пасьля застанецца спампаваць гатовы дакумэнт і выслаць яго поштаю ці як электронны зварот.

На гэты момант сайт працуе толькі на расейскай мове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG