Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміста Зьмітра Крука затрымалі ў краме і асудзілі на 15 дзён арышту


Зьміцер Крук, архіўнае фота.
Зьміцер Крук, архіўнае фота.

Судзьдзя Анастасія Ачалава ў судзе Ленінскага раёну Менску асудзіла на 15 дзён адміністрацыйнага арышту Зьмітра Крука.

Эканаміста затрымалі 29 лістапада.

Сьведка з праваахоўных органаў заявіў, што Крук нібыта ўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Зьміцер настойваў, што яго затрымалі ў краме: ён убачыў ланцуг сілавікоў і вырашыў зайсьці ўсярэдзіну, каб пазьбегнуць сустрэчы зь імі. Міліцыянты зайшлі сьледам і пачалі выцягваць мужчын.

«Адзін сказаў: „Затрымліваем“. Нас вывалаклі на вуліцу, — расказаў Зьміцер Крук. — Паколькі ніякіх масавых мерапрыемстваў у гэтым пэрымэтры не было, адпаведна, браць удзел у тым, чаго няма, немагчыма».

Але аргумэнтаў эканаміста суд не пачуў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG