Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістак Дабратвор і Трусілу завезьлі ў турму на Акрэсьціна, іх будуць судзіць


Затрыманьні на маршы пратэсту. Менск, 29 лістапада

Затрыманых 29 лістапада падчас «Маршу суседзяў» у Менску журналістак Іну Дабратвор і Яну Трусілу адправілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.

Іна Дабратвор мае 5 няпоўнагадовых дзяцей, паводле закону яе не павінны арыштоўваць.

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў , на іх складзены пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Цягам трох дзён над затрыманымі павінны прайсьці суды.

Паводле БАЖ, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі звыш 350 журналістаў зьведалі перашкоды ў прафэсійнай дзейнасьці, больш за 70 былі затрыманыя і асуджаныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG