Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў Іну і Ільлю Дабратвораў аштрафавалі ў суме на 2,5 тысячы рублёў


Іна і Ільля Дабратворы
Іна і Ільля Дабратворы

Затрыманых журналістаў Іну і Ільлю Дабратвораў вечарам 1 сьнежня аштрафавалі агулам на 2565 рублёў, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Іну Дабратвор суд Заводзкага раёну сталіцы аштрафаваў на 1215 рублёў. Яе затрымалі 29 лістапада ў Менску падчас асьвятленьня «Маршу суседзяў». Суд палічыў, што яна была ўдзельніцай акцыі. Іна — шматдзетная маці, але ўвесь час да суду яе трымалі на Акрэсьціна.

Яе мужа Ілью Дабратвора затрымалі 30 лістапада пры асьвятленьні «Маршу мудрасьці». Суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў яго на 1350 рублёў за ўдзел у акцыі.

У Дабратвораў забралі наяўныя грошы, мабільныя тэлефоны, флэш-карты і сказалі, што вернуць пасьля аплаты штрафу.

Цяпер за кратамі застаюцца шэсьць журналістаў, нагадвае БелаПАН:

Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова (абедзьве — тэлеканал «Белсат», абвінавачваюцца паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);

Кацярына Барысевіч (Tut.by, абвінавачваецца паводле арт. 178 КК у выдаваньні мэдыцынскай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў);

Ігар Ільяш («Белсат», 15-дзённы арышт);

Яўген Мікалаевіч (Media-Polesye, Пінск, 10-дзённы арышт);

Яна Трусіла («Новы Час», 15-дзённы арышт).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG