Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by узнагародзілі міжнароднай прэміяй Паўла Шарамета


BELARUS -- MINSK, SEPTEMBER 29, 2020: A woman is at the office of the online media outlet Tut.by. According to the order of Belarus' Ministry of Information as of 29 September 2020, the operation of Tut.by will be suspended for 3 months from 1 October 20

Беларускі партал Tut.by атрымаў міжнародную прэмію імя Паўла Шарамета. Ёй узнагароджваюць за сьмеласьць і адданасьць журналісцкім стандартам прадстаўнікоў СМІ з краін «Усходняга партнэрства»​.

Прэмію ўручаць 8 сьнежня ў Брусэлі на 12-й штогадовай Асамблеі.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі

  • украінскі журналіст з Крыму Мікалай Сямена,
  • незалежны азэрбайджанскі журналіст-дасьледнік Афган Мухтарлы,
  • малдаўская журналістка Натальля Морар і супольнасьць мясцовых журналістаў-дасьледнікаў з арганізацыі RISE Moldova.

Tut.by – чацьвёрты ляўрэат прэміі Шарамета.

Журналістка парталу Кацярына Барысевіч цяпер знаходзіцца ў сьледчым ізалятары за матэрыял пра тое, што жыхар «плошчы Перамен» Раман Бандарэнка быў цьвярозы, калі яго пасьля зьбіцьця і выкраданьня невядомымі прывезьлі зь міліцыі ў шпіталь з траўмамі, ад якіх ён памёр.

Вядомы журналіст Павал Шарамет загінуў у цэнтры Кіева раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля. Вінаватых у забойстве дагэтуль не знайшлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG