Паводле пракуратуры гораду Менску, упарадкаваньне Вайсковых могілак адбывалася з парушэньнямі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Сьцяну, як мяркуецца, ХІІ стагодзьдзя, знойдзеную археолягамі каля Новага замка ў Горадні, кансэрвуюць — засыпаюць пяском. Раскрываць яе таямніцу пакінуць на будучыню. Свабода разьбіралася, чаму важна адкапаць сьцяну наноў.
Прагматызм вучыць, што маленькія краіны бясьсільныя перад вялікімі, а перад імпэрыямі яны і пагатоў нішто. Прыхільнікі палітычнага рэалізму кажуць, што абараніць свае інтарэсы ў спрэчцы з гігантамі маларэальна, таму лепш дастоўвацца да мацнейшых.
24 ліпеня 1618 году пабачыла сьвет першая ў сьвеце кніга, якая называлася «Буквар». Яго склалі манахі і выкладчыкі Віленскага праваслаўнага манастыра Сьвятога Духа.
Больш за 4 тысячы ахвяраў, 20 тысяч вывезеных на прымусовую працу ў Нямеччыну — вынік карнай апэрацыі «Герман» па пэрымэтры Налібацкай пушчы ў ліпені 1943 году. Гэтую апэрацыю нацысты разгарнулі ў адказ на Івянецкае паўстаньне.
Сьледчы камітэт Расеі пачаў крымінальную справу ў дачыненьні да супрацоўнікаў генэральнай пракуратуры Літвы і шэрагу літоўскіх судзьдзяў, якія вядуць працэс аб падзеях у Вільні ў 1991 годзе.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб добраўпарадкаваньні і аднаўленьні мэмарыялаў, помнікаў вайсковай славы, пахаваньняў Першай і Другой усясьветных войнаў.
Ва Ўкраіне пасьля рэвалюцыі 2014 году архівы савецкіх спэцслужбаў адкрытыя для ўсіх. У Расеі архівы надзейна хаваюць дакумэнты, што сьведчаць пра злачынствы супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія катавалі і забівалі зьняволеных у сталінскія часы.
Нашчадкі Соф’і Менскай, Соф’і Гальшанскай і Людвікі Караліны Радзівіл кіравалі дзясяткамі краінаў сьвету. Сярод іх і ўсе сучасныя манархі Эўропы.
24 лютага Эстонія адзначае Дзень Незалежнасьці. У гэты дзень у 1918 годзе ў Таліне, які тады называўся Рэвэль, была прынятая Дэклярацыя аб незалежнасьці краіны
Забойства Шарамета дагэтуль не раскрытае, невядомымі застаюцца як выканаўцы, гэтак і замоўца злачынства. Да Шарамета загінулі яшчэ 5 беларускіх журналістаў, чые сьмерці называюць загадкавымі.
24 гады таму, 20 ліпеня 1994 году, адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Для спыненьня ўпарадкаваньня Вайсковых могілак няма падстаў, сьцьвярджаецца ў адказе Менгарвыканкама на калектыўны зварот Партыі БНФ.
Мэмарыяльны комплекс, які зьбіраліся ўзьвесьці да 100-годзьдзя ад пачатку Першай сусьветнай вайны (1914–1918), не здадуць і на 100 гадоў яе заканчэньня.
Выданьне знаёміць зь гісторыяў гарадоў, людзей і важных падзеяў. Піша аб нацыянальнай ідэнтычнасьці, гісторыі ды памяці пра Другую сусьветную вайну, часах сталінскіх рэпрэсіяў.
«У дзень надрукаваньня весткі я быў два разы на вуліцы, езьдзіў у трамваі і нідзе ня бачыў ні найменшага пробліску жалю і спагады. Вестка чыталася гучна, з усьмешкай, зьдзекамі і самымі бязьлітаснымі камэнтарамі...»
Кірыла Насаеў быў проста «пэрпэтум мобіле», успамінае ягоны калега спадар Скорабагатаў.
«Яго войскі адабралі ў беларусаў Свабоду. Жыхары Кобрыні сталі асабістымі рабамі Суворава», — напісалі невядомыя на плякаце, які наляпілі на сьцяну ля музэю Суворава ў Кобрыні.
Паміж вёскамі Малое Вольжава і Мохавічы ў Лідзкім раёне на месцы пахаваньня паўстанцаў 1863 году актывісты ўстанавілі мэмарыяльны знак. Мэмарыял зроблены рукамі актывістаў апазыцыі Лідзкага раёну.
Перамога саюзьнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землі. Пра бітву і яе значэньне Вячаслаў Ракіцкі размаўляе з Алегам Трусавым.
Міліцыя ня ўмешвалася, калі ахоўнікі і саўладальнік рэстарану Леанід Зайдэс схапілі і адцягнулі ў бок пратэстоўцаў, якія блякавалі мікрааўтобус.
Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пагутарыў па тэлефоне з саўладальнікам рэстарацыі «Поедем поедим» Леанідам Зайдэсам і сустрэўся з дырэктаркай рэстарана Сьвятланай Дубковай.
Палуту Бадунову лічылі «жалезнай ледзі» беларускага адраджэньня, яна была міністрам ва ўрадзе БНР і загінула ў часе сталінскіх рэпрэсіяў.
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Генэтычная экспэртыза можа даць адказ на пытаньне, ці знойдзеныя ў Вільні на Гедымінавай гары парэшткі належаць лідэру антырасейскага паўстаньня ў Беларусі і Літве 1863–64 гадоў.
Паглядзеўшы ў Фэйсбуку вусьцішнае відэа пра тое, як наведнік рэстарану «Поедем поедим» з кулакамі, матам і крыкамі «У меня там ребёнок» кідаецца на абаронцаў Курапатаў, я зразумеў некалькі важных рэчаў.
Афіцыйна Аляксандар Лукашэнка стаў кіраўніком дзяржавы 20 ліпеня 1994 году, з таго часу застаецца на пасадзе. Нядаўна Лукашэнка сам згадваў 1994 год: менавіта тады, 24 гады таму, ён абяцаў перамагчы карупцыю.
Пасьля перапынку ўзнавіліся раскопкі тысячагадовага гарадзішча ў мястэчку Крэва Смаргонскага раёну Горадзенскай вобласьці. Знойдзеныя артэфакты Свабодзе прадэманстраваў кіраўнік археалягічных работ, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.
Даўней за 300 млн год (да зьяўленьня рэптыліяў) месца, дзе цяпер стаіць Менск, было амаль заўсёды на беразе акіяну — не было то расейскіх, то заходнеэўрапейскіх земляў.
Карыстальнік Фэйсбуку Дэніэл Крутцына зьмясьціў на сваёй старонцы у сацыяльнай сетцы фотаздымак першай часткова адноўленай вежы Гальшанскага замку XVI-XVII стагодзьдзяў — так званай Паўночнай.
Украінскі палітвязень, дысыдэнт і былы народны дэпутат Украіны Ляўко Лук’яненка памёр 7 ліпеня ў шпіталі ў Кіеве пасьля працяглай хваробы. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла яго жонка.
Польскі Інстытут нацыянальнай памяці рэкамэндаваў уладам краіны зьнесьці сёлета 75 помнікаў, зьвязаных з Чырвонай арміяй, савецкімі партызанамі і ваеннапалоннымі, якія былі пабудаваныя пасьля Другой сусьветнай вайны.
Літоўскі турыст паспрабаваў патрапіць на легендарны крэйсэр «Аўрора» у Санкт-Пецярбургу, крычучы, што ён «хоча стрэліць па Зімовым палацы» і «зладзіць новую рэвалюцыю ў Расеі».
Замена надмагільляў на менскіх Вайсковых могілках прыпыненая, дзясяткі ўнікальных агароджаў ужо зьнесьлі, 300 танных надгалоўнікаў паставіць пасьпелі.
Колькі год самаму старому рукапісу ў архіве і чаму тут выкарыстоўваюць адміністрацыйны падзел на паветы, а не раёны, Свабодзе распавёў Дзяніс Лісейчыкаў, намесьнік дырэктара архіву.
У Расеі бурная дыскусія пра рызыкоўныя паводзіны некаторых суайчыньніц — маўляў, аказаліся «маральна няўстойлівымі» перад навалай замежных заўзятараў і футбалістаў.
У чарговую гадавіну заканчэньня нямецкай акупацыі Менску на пытаньні Радыё Свабода адказвае прафэсар гістарычнага факультэту беластоцкага ўнівэрсытэту Яўген Мірановіч, аўтар кнігі «Wojna wszystkich ze wszystkimi. Bialoruś 1941-1944» (Вайна ўсіх з усімі. Беларусь 1941-1944), якая выйшла ў Кракаве ў 2015 годзе і пакуль не перакладзена на беларускую мову.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч браў удзел ва ўрачыстасьцях у Будславе ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.
29 чэрвеня ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры распачалася міжнародная канфэрэнцыя «Памятаць дзеля агульнай эўрапейскай будучыні». У канфэрэнцыі ўдзельнічае фэдэральны прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Ва ўрочышчы Благаўшчына 29 чэрвеня адбыліся ўрачыстае адкрыцьцё другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» і мітынг-рэквіем на месцы, дзе ў час Другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі больш за 200 тысяч чалавек, пераважна габрэяў.
Ва ўрочышчы Благаўшчына 29 чэрвеня адбудзецца адкрыцьцё другой чаргі мэмарыяльнага комплексу «Трасьцянец» і мітынг-рэквіем на месцы, дзе ў час Другой усясьветнай вайны нацысты зьнішчылі больш за 200 тысяч чалавек.
150 тысяч ахвяраў — такую лічбу забітых у Благаўшчыне вызначыла Надзвычайная камісія летам 1944 году. Побач з гэтым месцам быў вайсковы палігон і сьметнік. У апошнія гады сюды прыяжджаюць сваякі забітых тут габрэяў з Заходняй Эўропы. Яны пакідаюць на дрэвах жоўтыя шыльды з імёнамі родных. Дагэтуль шмат хто зь іх думаў, што родныя загінулі «недзе ў Польшчы».
«Курапаты. Бяз слоў і "пазыцый". Без крыкаў і спрэчак. Без ляманту і абразаў. Без гістэрык і зьнявагаў. Моўчкі глядзець і слухаць. Памятаць...». Гэта асноўнае ідэя кароткага фільму, які зрабіў прадусар Уладзімер Максімкаў.
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянона Пазьняк рэзка раскрытыкаваў праекты памятнага знаку ў Курапатах, адабраныя па выніках конкурсу Міністэрства культуры.
Народны артыст СССР Інакенці Смактуноўскі да канца жыцьця не расказваў, што ягонага дзядзьку расстралялі, а бацька адседзеў у турме.
На вачах у гарадзенцаў будаўнікі разабралі частку каралеўскага замку, якой было 300-400 гадоў. Як так выйшла і што рабіць?
40 гадоў таму Леанід Брэжнеў наведаў Менск і ўручыў беларускай сталіцы залатую зорку гораду-героя.
Загрузіць яшчэ