Улады Гішпаніі маюць намер пахаваць парэшткі дыктатара Франсіска Франка, якія цяпер захоўваюцца ў маўзалеі ў Даліне Палеглых пад Мадрыдам.
Польскі рэжысэр, сцэнарыст, філёзаф і пісьменьнік Кшыштаф Занусі выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Ці значыць гэта, што тром дзясяткам згаданых у пэтыцыі аб’ектаў вернуць гістарычны выгляд і што нейкім чынам пакараюць адказных за неналежныя работы, невядома.
Дакумэнтальна-мастацкая выстава «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні», ініцыяваная супольна беларускай грамадзкай ініцыятывай «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і Ўкраінскім інстытутам нацыянальнай памяці, пасьля экспазыцыі ў Кіеве пераехала ў Чарнігаў.
30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году, адбылося першае шэсьце грамадзкасьці ў Курапаты, арганізаванае неўзабаве пасьля публікацыі артыкулу Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
«Мая кампанія ня мае да гэтага ніякага дачыненьня... І я маўчаў, пакуль зь мяне не зрабілі верхавода габрэйскай мафіі. Мяне гэта абурыла!»
19 чэрвеня — дзень народзінаў Васіля Уладзімеравіча Быкава, народнага пісьменьніка Беларусі, духоўнага лідэра апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня, якая прывяла да Незалежнасьці.
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня зноў выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
Ігар Кавалевіч, галоўны трэнэр горадзенскага футбольнага клюбу «Нёман», выйшаў на матч з «БАТЭ» 17 чэрвеня ў майцы з гербам «Пагоня». Заўваг ад кіраўніцтва ён не атрымаў.
На выходныя беларусы Канады ажыцьцявілі традыцыйную пілігрымку да Беларускага памятнага крыжа, што ў Прошчы пакутнікаў у Мідлэндзе ля возера Гурон.
У нядзелю 17 чэрвеня ў Нямеччыне ўспамінаюць ахвяр паўстаньня, якое адбылося 65 гадоў таму ва Ўсходняй Нямеччыне. У памятных цырымоніях у Бэрліне ўдзельнічалі бургамістар і ўпаўнаважаная ўраду ФРГ у пытаньнях культуры і СМІ.
На могілках у вёсцы Парэчча Слонімскага раёну мясцовыя актывісты, а таксама госьці з Горадні, Баранавічаў, Ліды ўсклалі кветкі да крыжа ў гонар паўстанцаў 1831-34 гадоў.
Беларускі IT-прадпрымальнік і найбуйнейшы беларускі падаткаплатнік Віктар Пракапеня выказаўся наконт рэстарану каля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах.
15 чэрвеня працягнулася пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якая з 4 чэрвеня запрацавала ў 50 мэтрах ад Курапатаў. Паводле графіку, пра які раней дамовіліся лідэры пратэстоўцаў, сёньня вахту каля Курапатаў мусілі трымаць актывісты «Маладога фронту».
У маляўнічых мясьцінах, вядомых у Чэхіі пад назвай «Гранд каньён» альбо «Чэская Амэрыка», здымаліся вэстэрны і фантастычныя баевікі. Але ў гэтага месца ёсьць яшчэ адно імя: «Чэскі Маўтхаўзэн».
Радыё Свабода прадстаўляе пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу.
Закускі «Настальгія па 37-м» «Паедзем пастраляем». «Не промахнись, товарищ»
Адміністрацыя Віцебскага раёну настойвае, каб знойдзеныя два гады таму чалавечыя косьці былі пахаваныя як парэшткі ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, і не дазваляе ўдзельнікам ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» пазнаёміцца з высновамі пошукавікаў 52-га спэцыяльнага батальёну, якія працавалі на раскопках.
Гэта праблемы грамадзкай і асабістай маралі, этыкі і сумленьня. І гэта, уласна кажучы, усё, што я хацеў сказаць. Можна было б на гэтым паставіць кропку і пакінуць адзін загаловак — думка ясная. Але, на жаль, не для ўсіх.
Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Нарвэгіі з Цэнтра эканамічных дасьледаваньняў Ragnar Frisch. Згодна зь іх аналізам, за адно пакаленьне ўзровень інтэлекту падаў у сярэднім на сем пунктаў, што, безумоўна, вельмі сур’ёзны паказчык.
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу.
У сяле Палачка Верхнякецкага раёну Томскай вобласьці пошукавыя клюбы выявілі масавыя пахаваньні ссыльных і «спэцперасяленцаў» — ахвяраў сталінскага тэрору. Усяго ў вобласьці такіх пахаваньняў больш за 400.
У чацьвёртай частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» з Аляксеем Ластоўскім мы пагаворым пра эўрапейскія музэі. Пра тыя месцы, дзе ў адным месцы можна пабачыць эўрапейскую магутнасьць, геній і культурнае багацьце.
Пратэст супраць рэстарану ля Курапатаў абмяркоўваюць рэжысэрка Вольга Мікалайчык, кіраўніца ініцыятывы «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька і адна са стваральніц Віртуальнага музэю савецкіх рэпрэсій Валерыя Чарнаморцава.
Пакуль у Сынгапуры рыхтуецца гістарычная сустрэча кіраўнікоў Злучаных Штатаў і Паўночнай Карэі, Свабода згадвае, як у БССР прыяжджаў Кім Ір Сэн.
9 чэрвеня грамадзкія актывісты працягнулі пікетаваньне рэстарацыі «Поедем поедим», якая знаходзіцца на 51 кілямэтры кальцавой дарогі за 50 мэтраў ад Курапатаў.
Ці магчымае вырашэньне канфлікту вакол рэстарацыі «Поедем поедим» у юрыдычнай плашчыні? Ці мірны пратэст супраць рэстарацыі? Чым тлумачацца паводзіны міліцыі падчас канфлікту? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць грамадзкі дзяяч, палітык Зьміцер Дашкевіч і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Пасьля сустрэчы папы Францішка з кіраўніком аддзелу замежных царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату РПЦ мітрапалітам Іларыёнам не сьціхаюць спрэчкі вакол выказваньня пантыфіка пра ўніятызм. Нярэдка сьцьвярджаюць, што папа асудзіў уніяцтва і ўніятаў, нават зрокся іх.
Украіна перадала UNESCO рассакрэчаныя савецкія дакумэнты, якія сьведчаць пра тое, як КДБ блякаваў савецкіх грамадзян і ўвесь сьвет ад праўды пра аварыі і стан бясьпекі на Чарнобыльскай АЭС.
Свабода папрасіла выказвацца наконт канфлікту вакол рэстарацыі ля Курапатаў блогерку Ганну Бонд, расейскага пісьменьніка Ўладзіміра Войнавіча, культуроляга Юлію Чарняўскую.
У 2001-2002 гадах цягам васьмі месяцаў амаль кожны дзень як карэспандэнтка Свабоды я прыходзіла ў Курапаты, каб паведаміць нашым слухачам і чытачам пра тое, як праходзіць кругласутачная вахта памяці. Гэта зьмяніла і маё жыцьцё, і мае ўяўленьні пра многія рэчы.
На 29 чэрвеня заплянаванае адкрыцьцё мэмарыялу ахвярам нацызму ў вёсцы Трасьцянец пад Менскам. Чакаецца, што жалобную цырымонію наведаюць прэзыдэнты Аўстрыі, Нямеччыны, Ізраілю, Польшчы, Чэхіі.
Як ва Ўкраіне шукаюць жаўнераў мінулых войнаў — і з Чырвонай арміі, і з УПА (Украінскай паўстанцкай арміі, якая ваявала супраць нацысцкай Нямеччыны і СССР).
У трэцяй частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» з Аляксеем Ластоўскім мы пагаворым пра эўрапейскую кухню. Што можна смачна зьесьці і выпіць у прыгожых эўрапейскіх гарадах і мястэчках, пра якія мы размаўлялі ў папярэдняй частцы?
На сьценах вакол «Бульбаш-холу», у якім адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим», актывісты вывешваюць партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах — мэмарыяле, тэрыторыя якога пачынаецца ў 50 мэтрах ад комплексу.
Горадзенскі краязнаўца Ігар Лапеха закрывае жалюзі, выключае сьвятло і націскае на пуск прэзэнтацыі. Перад ім на шаснаццаці квадратных мэтрах ягоная Горадня: ад Нёмана да вуліцы Дамініканскай, ад Гараднічанкі да вуліцы Маладзёжнай. Гэты горад ужо ніколі ня будзе такім.
Калі спытаць беларуса, дзе цэнтар Эўропы, ён без сумневу адкажа — у нас, у Беларусі. З маім сёньняшнім госьцем мы пагаворым пра пэрыфэрыі Эўропы. Пра тую Эўропу, якая здаля ад беларускага цэнтру.
Вынік пікетаваньня рэстарацыі ў Курапатах: 2 пратаколы аб незаконнай вулічнай акцыі, заява ў ДАІ аб наезьдзе, 2 сустрэчныя заявы аб цялесных пашкоджаньнях.
Неабходна дамагчыся прысваеньня Курапатам самага высокага ляндшафтна-рэкрэацыйнага статусу — асабліва ахоўнага. Патрэбна таксама весьці дыялёг з Камітэтам архітэктуры і будаўніцтва і з інстытутам «Менскграда», якія зьяўляюцца заказчыкамі Генпляну Менску. Так лічаць «Экспэрты ў абарону Курапатаў».
Чаму веды беларускага вайскоўца пра Яна Караля Хадкевіча і Багуслава Радзівіла ня менш важныя, чым веданьне найноўшай вайсковай тэхнікі? Хто варты быць у пантэоне беларускіх вайскаводаў? У чым адметнасьць беларускай вайсковай школы? Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе распавёў падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі.
У мэмарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы», што створаны пад Кіевам у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсіяў, Рух салідарнасьці «Разам» зладзіў акцыю салідарнасьці з абаронцамі Курапатаў.
Паводле розных падлікаў, карнікі НКВД расстралялі ў Курапатах з 1937 па 1941 гады ад 30 да 250 тысяч чалавек. Акцыя абдываецца на тле пратэстаў супраць адкрыцьця пад самым комплексам рэстарацыі «Поедем поедим».
Габрэі, якія восемдзесят гадоў таму беглі зь Беларусі, цяпер вяртаюцца. Штуршком стала адмена візаў для Ізраілю ў канцы 2015 году і нядаўні «бязьвіз» для 80 дзяржаваў
Адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк згадвае, як 30 гадаў таму стала магчымая публікацыя артыкулу пра расстрэлы ў Курапатах, тлумачыць, чаму людзі сталі менш ведаць пра Курапаты, і анансуе ініцыятыву «Брукаванка памяці».
Архіўны аўдыёраман Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне «Аб падтрымцы культуры і мастацтва».
Радыё Свабода пачынае пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Радыё Свабода пачынае пазнавальны цыкль падкастаў пра Эўропу ў чатырох частках. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.
Акцыя абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» за 50 мэтраў ад мэмарыялу пад Менскам пачалася аб 11-й і працягвалася паўтары гадзіны.
Камітэт уратаваньня мэмарыяла Курапаты разьмясьціў на плятформе change.org пэтыцыю «Музэй сталінскіх рэпрэсіяў, а не „кабак“!».
Загрузіць яшчэ