Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Споўнілася 65 гадоў бэрлінскаму паўстаньню, задушанаму Масквой


У нядзелю 17 чэрвеня ў Нямеччыне ўспамінаюць ахвяр паўстаньня, якое адбылося 65 гадоў таму ва Ўсходняй Нямеччыне. У памятных цырымоніях у Бэрліне ўдзельнічалі бургамістар і ўпаўнаважаная ўраду ў пытаньнях культуры і СМІ.

Паўстаньне было задушана разьмешчанымі ў ГДР савецкімі войскамі.

Акцыі супраціву ўладам пачаліся з выступу рабочых заводаў і фабрык супраць павелічэньня вытворчых нормаў. Затым адбыліся дэманстрацыі за правядзеньне свабодных выбараў. Нямецкія крыніцы кажуць аб удзеле ў гэтых шэсьцях «некалькіх соцень тысяч» жыхароў некалькіх гарадоў ва ўсходніх землях.

Дакладная колькасьць ахвяр задушэньня паўстаньня ў ГДР невядомая. У публікацыі «Нямецкай хвалі» гаворыцца пра больш як 50 загінулых і сотні параненых. Арыштаваныя былі ня менш за 15 тысяч немцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG