Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з Нарвэгіі з Цэнтра эканамічных дасьледаваньняў Ragnar Frisch. Яны правялі аналіз вынікаў IQ-тэстаў 730 тысяч людзей, якія паступілі на вайскову службу У Нарвэгіі ў 1970-2009 гадах. Згодна з аналізам, за адно пакаленьне ўзровень інтэлекту падаў у сярэднім на сем пунктаў, што, безумоўна, вельмі сур’ёзны паказчык.

Паводле дадзеных групы брытанскіх навукоўцаў, сярэднія вынікі IQ-тэстаў зьніжаліся на 2,5-4,3 балы кожнае дзесяцігодзьдзе прыкладна з канца Другой сусьветнай вайны.

Іншая група навукоўцаў са Швэцыі і Ірляндыі апублікавалі ў 2013 годзе дасьледаваньне, у якім параўналі ўзровень адукаванасьці сучасных людзей і жыхароў Віктарыянскай эпохі з 1837 па 1901 год. Згодна з вынікамі, чалавек у ХІХ стагодзьдзі быў больш разьвіты і вынаходлівы. Праграма, якая аналізавала псыхафізычныя дадзеныя, паказала, што хуткасьць рэакцыі мужчыны ў 1889 годзе была роўная 183 мілісэкундам, у той час як сёньня гэты паказчык — 253 мілісэкунды. У выпадку з жанчынамі паказчыкі склалі 188 і 261 мілісэкунду адпаведна. Навукоўцы таксама высьветлілі, што кожнае дзесяцігодзьдзе IQ падаў на 1,23 бала, а за паўтара стагодзьдзя зьніжэньне склала 14 балаў.

Зразумела, абмежаванасьць выбарак дасьледчыкаў не дазваляе экстрапаляваць іх высновы на ўсё чалавецтва, яны дасьледавалі зьмены толькі ў некалькіх краінах Паўночнай Эўропы. Тым ня менш вынікі паказальныя. На думку экспэртаў са Швэцыі і Ірляндыі, аўтараў прыгаданага вышэй дасьледаваньня, калі дынаміка зьніжэньня IQ захаваецца, чалавек можа з часам апусьціцца да ўзроўню разьвітай малпы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG