Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падкаст-гід для падарожнікаў па Эўропе


Рым

Радыё Свабода прадстаўляе пазнавальны цыкль падкастаў у чатырох частках пра Эўропу. Разам з гісторыкам і падарожнікам Аляксеем Ластоўскім мы раскрываем сакрэт эўрапейскай магутнасьці, падарожнічаем па эўрапейскіх мэтраполіях і вёсках, смакуем яе прысмакі і пітво, наведваем самыя шыкоўныя музэі.

​Чаму Беларусь ня стала калыскай Эўропы​

У першай частцы цыклю мы пагаворым пра тыя мясьціны, якія стаялі ля вытокаў агульнай эўрапейскай ідэнтычнасьці і якія варта наведаць, каб Эўропу разумець і каб эўрапейцам быць.​

​У якім горадзе б’ецца сэрца «Старога сьвету»?​

​У другой частцы гісторык і падарожнік Аляксей Ластоўскі апавядае пра гарады, дзе нарадзілася і віруе сёньня жыцьцё «Старога сьвету».​

​Што зьесьці і выпіць, каб адчуць эўрапейскі смак​

У трэцяй частцы Аляксей Ластоўскі распавядае пра эўрапейскую кухню. Што можна смачна зьесьці і выпіць у прыгожых эўрапейскіх гарадах і мястэчках, пра якія мы размаўлялі ў папярэдняй частцы?​

​Музэі, дзе жыве эўрапейская прыгажосьць, моц і геній​

У чацьвёртай частцы падкаст-цыклю «Пэрыфэрыі Эўропы» мы пагаворым пра эўрапейскія музэі. Пра тыя месцы, дзе ў адным месцы можна пабачыць эўрапейскую магутнасьць, геній і культурнае багацьце.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG