Урад БНР сабраўся ў Рызе. - Захарку паслалі ў Маскву. - Бальшавікі вызвалілі Беларусь ад палякаў. - Расея падзяліла Беларусь зь Літвой. - У Менску зноў абвясьцілі БССР.
Ёсьць думка, што Беларусь — гэта нешта суцэльна-аднастайнае, а гэта няпраўда. Беларусь гістарычна была вельмі разнастайнай. Але адметнасьць рэгіёнаў амаль што страчаная. Ужо каторы год гісторык Аляксандар Белы стварае рэгіянальныя брэнды і натхняе да гэтага іншых.
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ вядзе перамовы зь Менгарвыканкамам наконт усталяваньня памятнага каменя ў сквэры каля тэатру імя Янкі Купалы.
Луцкевіч, інтэрнаваны ў Варшаве, склаў зь сябе абавязкі прэм’ера. - Ластоўскі выяжджае ў Коўна. - Урад БНР вядзе перамовы з расейскім міністрам замежных справаў Чычэрыным.
Намесьнік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Лісейчыкаў ня згодны са сьцьверджаньнямі, што ў XVIIІ стагодзьдзі выкарыстаньне беларускай мовы цалкам спынілася.
Палякі арыштавалі бунтаўнікоў. — Ластоўскі праседзеў месяц у турме. — Асобны атрад БНР і яго маркі. — Луцкевіч невыязны. — Крачэўскі і Захарка дабраліся да Бэрліну
Сталыя слухачы больш ніколі не прапусьцяць любімую перадачу. Падпісвайцеся на Падкасты Свабоды.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда папрасіў прабачэньня перад польскімі габрэямі, якія ў выніку антысэміцкай кампаніі 1968 году былі вымушаныя пакінуць Польшчу.
Бунт эсэраў і эсэфаў, спроба захапіць кантроль у Радзе. - Прыхільнікі Луцкевіча асуджаюць змову і ўтвараюць Найвышэйшую Раду. - Апанэнты ствараюць новы Ўрад пад кіраўніцтвам Ластоўскага.
Стрыечная ўнучка Івана і Антона Луцкевічаў Маргарыта Пярова, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу, у інтэрвію Радыё Свабода расказала, хто і як спрычыніўся да ўстаноўкі памятнага каменя з шыльдай у парку імя Янкі Купалы ў Менску.
У менскім парку імя Янкі Купалы ўсталявалі памятны знак у гонар Антона і Івана Луцкевічаў.
Менск наведвае Пілсудзкі. - Беларуская праца ў невыносных умовах. - Луцкевіча ў Парыж не выпускаюць. - Адкрываецца сэсія Рады БНР. - Эсэры дамаўляюцца з бальшавікамі.
Галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі Горадзенскага аблвыканкаму разаслала лісты ва ўсе раённыя музэі з рэкамэндацыяй правесьці творчыя мерапрыемствы да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР 25 сакавіка.
Беларусы сварацца зь літоўцамі. - Палякі займаюць Менск. - У Менск вяртаюцца беларускія палітыкі. - Луцкевіча падманам выцягваюць з Парыжу ў Варшаву.
Амбасада ЗША ў Менску зрабіла заяву з нагоды гадавіны Брэст-Літоўскага мірнага дагавору 1918 году.
Роўна 70 гадоў таму ў Чэхаславаччыне на патрабаваньне СССР былі арыштаваныя доктар Ян Геніюш і яго жонка паэтка Ларыса Геніюш.
Урад БНР атрымаў украінскія грошы. — Луцкевіч выехаў у Бэрлін, адкуль заехаў у Прагу і сустрэўся з Масарыкам. — Бальшавікі адмянілі ССРБ і стварылі Літбел. — Польшча пачала паход на Ўсход.
5 сакавіка 1953 гаду ў газэце «Праўда» зьявілася паведамленьне пра сьмерць Сталіна — чуткі пра гэта хадзілі па Маскве ўжо некалькі дзён. Да таго моманту маёр амэрыканскай арміі Марцін Мангоф прапрацаваў у сталіцы СССР ужо больш за год.
У Менску прайшоў круглы стол «Незалежная і вольная: БНР без фальшаваньня і мітаў». Гісторыкі на падставе фактаў разважалі, наколькі рэальны быў дзяржаўны праект БНР, як уплываў на пакаленьні, як баяліся яго камуністычныя ўлады.
У той час, як у Беларусі справы пра сталінскія рэпрэсіі застаюцца ў сакрэтных архівах, ва Ўкраіне можна знайсьці матэрыялы пра беларусаў, якія трапілі ва УССР і былі незаконна засуджаныя.
Пра 1970-я ў СССР, пра першы касавы фільм у сваёй творчасьці і пра культурную сцэну ў Расеі Аляксей Герман-малодшы распавёў праекту Радыё Свабода «Настоящее время».
Ці падмануць улады арганізатараў мітынгу-канцэрту? Ці будуць біць удзельнікаў шэсьця? Ці адбыўся раскол апазыцыі? Па гэтых пытаньнях у Праскім акцэнце спрачаюцца палітычныя аналітыкі Аляксандар Фядута, Віталь Цыганкоў і Арцём Шрайбман. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Бальшавікі абвяшчаюць БНР па-за законам. - Урад БНР выехаў у Вільню, пасьля ў Горадню. - Язэп Варонка на літоўскай службе. - У Смаленску абвяшчаецца савецкая Беларусь, яе кіраўніцтва перабіраецца ў Менск. - У Парыжы пачалася мірная канфэрэнцыя.
Як беспамылкова трапіць у месцы зьвязаныя з абвяшчэньнем БНР, або на магілу Рамана Скірмунта на Палесьсі ці Міколы Абрамчыка ў Парыжы? У гэтым дапаможа гістарычныя мапа на базе GoogleMaps, якую стварыў менскі блогер.
Ня ўсё толькі благое адбываецца на белым сьвеце і трапляе ў стужку навінаў — і ў новай рубрыцы кожную суботу Свабода будзе нагадваць пра аптымістычныя, станоўчыя, пазытыўныя падзеі тыдня.
Зноў і зноў думаю пра Анемпадыстава. У маёй вальеры, як я называю кабінэт, тры сталы. Калі пішу гэтыя вечаровыя радкі, Міхал прысутны на ўсіх трох.
Польшча мае намер спагнаць зь Нямеччыны 850 мільярдаў даляраў у выглядзе рэпарацыяў. У такую суму Варшава ацаніла шкоду, нанесеную Польшчы войскамі Вэрмахта ў Другой сусьветнай вайне. Пра гэта заявіў кіраўнік парлямэнцкай групы па рэпарацыях Аркадыюш Мулярчык.
«Гэта зубры, волаты нашай гісторыі»: Георгі Штыхаў быў адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкаю беларускай археалёгіі.
Навісла пагроза бальшавіцкай навалы. - Дыпляматы вярнуліся ў Менск ні з чым. - Урад БНР узначальвае Антон Луцкевіч. - Апошняя грамата Рады БНР.
Сядзібу Радыё Свабода ў Празе наведаў нямецкі гісторык, прафэсар Гісэнскага ўнівэрсытэту Томас Бон (Thomas Bohn) — аўтар кнігі «Менскі фэномэн. Гарадзкое плянаваньне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасьля Другой сусьветнай вайны»
Замовіць кнігу можна за 70 рублёў праз сайт Talaka.by, дзе ідзе збор сродкаў на выданьне (усяго трэба сабраць 10 тысяч рублёў).
951 год таму 3 сакавіка адбылася бітва на Нямізе, у сувязі зь якой Менск упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах.
Кампанія збору сродкаў талакой паставіла абсалютны рэкорд для Беларусі — за тры гадзіны неабыякавыя грамадзяне сабралі больш за 3 тысячы даляраў, 100% заяўленай сумы.
Беларускія гісторыкі правялі ў Менску круглы стол, падчас якога абмеркавалі стан ведаў пра стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама прэзэнтавалі свой калектыўны твор — манаграфію «Шляхамі БНР. Да стагодзьдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі».
Гарадзкая ўправа Таронта адмовіла беларусам Канады вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг у гонар стагодзьдзя БНР. Згуртаваньне беларусаў Канады прасіла ўлады сталіцы рэгіёну Антарыё вывесіць нацыянальны сьцяг 25 сакавіка.
БНР бярэ Юбілейны дом. - Антон Луцкевіч далучаецца да дзейнай беларускай палітыкі. - У Нямеччыне адбываецца рэвалюцыя. - Янку Сераду здымаюць з пасады кіраўніка Ўраду. - Немцы забраныя ў БНР грошы так і не аддалі.
Скірмунт зноў спрабуе ўзначаліць урад і цярпіць паразу. — Новы старшыня ўраду — Янка Серада. — У жніўні меўся прыехаць са Смаленску Янка Купала.
У студыі Свабоды арганізатары сьвяткаваньняў Зьміцер Дашкевіч, Павал Белавус і Аляксей Янукевіч распавядаюць пра прапанаваны ўладамі варыянт адзначэньня 100 год БНР.
Сёлета 28 лютага быў устаноўлены рэкорд: адразу два міністры выказаліся пра БНР. Афіцыйныя асобы Беларусі амаль ніколі ня згадваюць БНР, але бываюць выключэньні. Ускосна пра БНР казаў нават Лукашэнка.
Радыё Свабода абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.
БНР пачынае займаць Юбілейны дом. - Скірмунт прэм'ерам ня стаў і выехаў на Поўдзень. - Цьвікевіч спадзяецца, што бальшавіцкая Расея пойдзе насустрач БНР. - Беларусам Масквы не падабаецца незалежная Беларусь.
Зьміцер Бартосік шукае сьляды знакамітай бібліятэкі Храптовічаў у мястэчку Шчорсы Наваградзкага раёну.
Пробашча касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і дэкана Магілёўска-Горацкага Яўгена Сьвятаполк-Мірскага ўзялі ў закладнікі, каб спыніць наступ на горад польскага легіёну Доўбар-Мусьніцкага.
У трэцюю гадавіну забойства Барыса Нямцова ў Вашынгтоне зьявілася плошча, названая імем расейскага апазыцыянэра.
Украіна замацоўваецца ў Палесьсі. - Гомель хоча быць вольным горадам. - Раман Скірмунт спрабуе стаць прэм'ерам. - У Маскве зьявіліся беларускія бальшавікі. - Пінчуцкая мова.
Зянон Пазьняк заявіў, што Марш «Выклятых жаўнераў» у Гайнаўцы «шакуе сваім цынізмам і амаральнасьцю». Акцыя польскія нацыяналістаў адбылася ў суботу на Падляшшы. Пра гэта старшыня КХП-БНФ напісаў у артыкуле на сайце партыі.
Шэсьце па праспэкце або сьвяточны канцэрт каля Опэрнага тэатру? Прадстаўнікі аргкамітэту сустракаюцца, каб абмеркаваць прапанову ўладаў.
Тэлеграма кайзэру Вільгельму І. - Раскол у лягеры сацыялістаў. - Утварэньне новых беларускіх партыяў на руінах БСГ. - Зацьвярджэньне «Пагоні» гербам БНР.
У музэі Янкі Купалы адкрылася выстава аб сувязях песьняра і БНР.
Як паведаміў крытык і літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч, магілу Язэпа Варонкі знайшоў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Аляксандар Аўдзяюк.
Загрузіць яшчэ