Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня ўсё толькі благое адбываецца на белым сьвеце і трапляе ў стужку навінаў — і ў новай рубрыцы кожную суботу Свабода будзе нагадваць пра аптымістычныя, станоўчыя, пазытыўныя падзеі тыдня.

Больш за 100 беларускамоўных бацькоў і дзяцей разам адсьвяткавалі Дзень роднай мовы​

25 лютага ў кавярні «Грай» адбылося сямейнае сьвяткаваньне Дня роднай мовы, арганізаванае інтэрнэт-суполкай «Дзеткі-кветкі» і адукацыйным цэнтрам «Крочым разам».

«Мы ўпершыню арганізоўваем сьвята на такую колькасьць дзяцей, будзем вельмі рады, калі яшчэ будуць адбывацца такія імпрэзы», — адзначыла Ася Смаляк, рэжысэрка тэатру «Завітушка» і заснавальніца беларускамоўнага «Садочка для сыноў і дочак».​

Сустрэча беларускіх алімпійцаў: ажыятаж вакол Дар’і Домрачавай

27 лютага з паўднёвакарэйскага Пхёнчхану, дзе завершыліся XXIII зімовыя Алімпійскія гульні, вярнулася беларуская спартовая дэлегацыя.

Агулам у скарбонцы беларускай зборнай тры ўзнагароды: два золаты (Ганна Гуськова ў лыжнай акрабатыцы і жаночая біятлённая каманда), а таксама срэбра Дар’і Домрачавай у біятлённым мас-старце.​

Беларускі CityDog прыйшоў у Чэхію: Як менскі «сабака» спрабуе ўгрызьціся ў Прагу

​Стваральнікі менскага інтэрнэт-выданьня CityDog (гарадзкі сабака) адкрылі ў Празе чэскамоўны сайт, які пакуль што працуе ў тэставым рэжыме.

Чэскае акцыянэрнае таварыства CityDog Media мае капітал амаль 5 мільёнаў крон (больш за 250 тысяч даляраў) — мінімальнае патрабаваньне для такой формы ўласнасьці 2 мільёны.​

Беларус адзін пройдзе на лыжах 400 км праз усю Ісьляндыю. Зь бел-чырвона-белым сьцягам

Беларус Кірыл Якімовіч пачаў свой самотны маратон па замерзлай лаве ў Ісьляндыі. Ён рушыў у шлях зь мясцовасьці Блёндуос на ўзьбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяну.

Завяршыць вандроўку Якімовіч зьбіраецца ў Скоўгары на поўдні выспы. Ідзе адзін, зь бел-чырвона-белым сьцягам, які пашыла жонка.

Улады дазволілі мітынг і канцэрт ля менскай опэры 25 сакавіка

​2 сакавіка прадстаўнікі аргкамітэту сьвяткаваньня 100-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі сустрэліся з прадстаўнікамі Менскага гарвыканкаму.

Гарадзкія ўлады далі дазвол на канцэрт і мітынг ля Опэрнага тэатру 25 сакавіка, паведаміў Свабодзе Аляксей Янукевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG