Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча беларускіх алімпійцаў: ажыятаж вакол Дар’і Домрачавай. ФОТА

27 лютага з паўднёвакарэйскага Пхёнчхану, дзе завершыліся XXIII зімовыя Алімпійскія гульні, вярнулася беларуская спартовая дэлегацыя.

У сярэдзіне дня ў Нацыянальным аэрапорце прызямліўся рэйс з Абу-Дабі, якім прыляцелі каманды па біятлёне, канькабежным спорце, лыжных гонках, гарналыжным спорце, а таксама мэдычныя і адміністрацыйныя групы. Фрыстайлісты з залатой мэдалісткай Ганнай Гуськовай прыбылі ў Менск яшчэ на мінулым тыдні.

Асаблівая ўвага была прыкаваная да чацьвёркі біятляністак, якія сэнсацыйна заваявалі ўзнагароды найвышэйшай вартасьці ў эстафэце. Дар’ю Домрачаву, Надзею Скардзіну, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекову і іх іх трэнэраў віталі заўзятары, сваякі, функцыянэры ад спорту.

Агулам у скарбонцы беларускай зборнай тры ўзнагароды: два золаты (Ганна Гуськова ў лыжнай акрабатыцы і жаночая біятлённая каманда), а таксама срэбра Дар’і Домрачавай у біятлённым мас-старце.

Паказаць яшчэ

XS
SM
MD
LG