Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода абвяшчае конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР»


Радыё Свабода абвяшчае конкурс тэкстаў да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дасылайце на bnr100slovau@gmail.com свае думкі, уражаньні, нататкі і кароткія эсэ, прысьвечаныя стагодзьдзю БНР. Найлепшыя тэксты будуць апублікаваныя на сайце Радыё Свабода, іх аўтары атрымаюць падарункі:

Пераможцы будуць названыя 25 сакавіка, у дзень 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Фармат «100 словаў» для хуткага рытму жыцьця сучаснага чытача зьявіўся на Радыё Свабода ў 2014 годзе. Цягам больш як трох гадоў аўтары дасылалі на Свабоду свае тэксты, найлепшыя зь якіх публікаваліся на сайце і ўвайшлі ў кнігу «100 словаў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG