Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 сакавіка — дзень першага летапіснага ўспаміну пра Менск


Бітва на Нямізе
Бітва на Нямізе

951 год таму 3 сакавіка адбылася бітва на Нямізе, у сувязі зь якой Менск упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах.

Паводле «Слова пра паход Ігараў», у той дзень у 1067 годзе на Нямізе «снапы сьцелюць галавамі»: войскі кіеўскіх Яраслававічаў разьбілі войскі полацкага князя Ўсяслава Чарадзея ў крывавай бітве, вядомай як бітва на Нямізе.

Шмат хто мяркуе, нібы ў гэты час і ўзьнік Менск — нібы Менску трохі болей за 950 год. Але горад старэйшы. Гісторык Сяргей Тарасаў кажа Свабодзе:

«Ня будзем забываць, што гэтай бітве на Нямізе папярэднічала ўзяцьце Менску. Далей ужо дакладная дата, 3 сакавіка 1067 году — бітва на Нямізе. Незалежна ад таго, як лічыць, дзе быў сапраўдны Менск, а я лічу, што гэта Строчыцкае гарадзішча, прайсьці адтуль да ракі Няміга — гэта ўсяго 16 км ці каля таго. Падзеі калі не аднаго і таго ж дня, але блізка да таго: мо 1 сакавіка, мо 2-га было ўзяцьце Менску Яраславічамі, але дата бітвы дакладна вядомая.

Сяргей Тарасаў
Сяргей Тарасаў

Менск ужо існаваў у Х стагодзьдзі, бо падчас раскопак на тым гарадзішчы на рацэ Менцы, а галоўнае, на пасадзе вакол былі знойдзеныя матэрыялы, якія датуюцца Х стагодзьдзем. У гэтым нічога дзіўнага няма, бо ў той час паўсталі шматлікія гарады. Ня будзем забываць той жа Полацак, той жа Тураў. Дакладнай даты мы ня ведаем і ведаць ніколі ня будзем, але, паводле археалягічных зьвестак, адлічваць трэба ад Х стагодзьдзя».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG