Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі


Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа.

Як паведаміў крытык і літаратуразнаўца Анатоль Сідарэвіч, магілу Язэпа Варонкі знайшоў беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Аляксандар Аўдзяюк.

Побач з Варонкам пахавана ягоная жонка Марыя.

Магілы знаходзяцца на могілках Элмвуд (Elmwood Cemetery and Mausoleum) у Рывэр Гроўв (River Grove). Гэта прыгарад Чыкага.

Паводле «Нашай Нівы», магілу Язэпа Варонкі айцец Аляксандр знайшоў яшчэ ў верасьні 2017 году.

Апрача гэтага беларускі сьвятар на іншых могілках — Святога Адальбэрта (St Adalbert Cemetery) у іншым прадмесьці Чыкага — Найлс (Niles) — знайшоў аднаго з пачынальнікаў беларускага руху ХХ ст. Эдварда Будзькі і яго родных, а таксама пэдагога і вайсковага дзеяча Міколы Дзямідава (стрыечны ўнук Кастуся Каліноўскага), кампазытара Міколы Куліковіча, гісторыка Вацлава Пануцэвіча і яго родных.

На могілках Св. Адальбэрта пахаваны таксама сябар Рады БНР, яе дыплямат Янка Чарапук (Змагар), шматгадовы паплечнік Язэпа Варонкі і адзін з арганізатараў беларускай дыяспары ў ЗША у міжваенны пэрыяд і пасьля Другой сусьветнай вайны.

Анатоль Сідарэвіч заклікае арганізаваць збор сродкаў на годны помнік Язэпу Варонку і іншым беларускім дзеячам

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG