У Глыбокім паказалі самаробных лялек, якія расказваюць казкі, сьпяваюць калыханкі і вясёлыя песьні на беларускай мове.
Выйшаў у сьвет фільм «Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета» беларускай рэжысэркі і журналісткі тэлеканалу «Настоящее время» Вольгі Абрамчык.
Беларуская рэжысэрка і журналістка тэлеканалу «Настоящее время» Вольга Абрамчык расказвае, як рабілася дакумэнтальнае кіно «Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета» аб масавых пратэстах у Беларусі, чым гэты фільм унікальны, чаму глядзець яго будзе цяжка, але абавязкова трэба.
Як і яго любімы Максім Багдановіч, захоўваў унутраную адзіноту і хварэў на сухоты. 8 лютага яму споўнілася б 100 гадоў. Герой нашых 20 нечаканых фактаў — Іван Мележ.
Выканаўцы духоўных хрысьціянскіх сьпеваў з 24 краінаў сьвету разам запісалі гімн «Магутны Божа» на знак салідарнасьці з беларусамі
Тэлевядоўца Яўген Перлін, які ўлетку звольніўся зь дзяржаўнай тэлевізіі, запусьціў на YouTube шоў «Яшчэ па адной».
Прэм’ера кліпу «Стояла дзевчына/ Stojala dzevchyna» адбылася падчас онлайн-канфэрэнцыі салідарнасьці з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі і вядомых палітыкаў з краінаў Эўразьвязу.
Расейскі пісьменьнік Віктар Шэндэровіч апублікаваў ліст да Аляксандра Лукашэнкі, дзе выказаўся пра Марыю Калесьнікаву, якая зь верасьня знаходзіцца ў зьняволеньні з палітычных матываў.
Ян Максімюк размаўляе з Надзеяй Кандрусевіч-Шыдлоўскай, перакладчыцай і выдаўцом дзіцячай літаратуры па-беларуску, кіраўніцай незалежнага выдавецтва «Коска».
У беласьнежным кліпе рука мастака малюе вобразы герояў беларускіх пратэстаў побач з птушкамі, што вылецелі з клетак. Відэа стварыла Аляксандра Канафальская. Сьпявае аўтарка вершаў і музыкі Кацярына Ваданосава.
У нашым штомесячным Літаратурным календары — агляд кніжных навінак лютага 2021.
«Дзякуючы вашай падтрымцы, працягваем „казачны праект“ з Аляксандрам „Маляванычам“ Ждановічам», — паведаміў Беларускі фонд культурнай салідарнасьці.
Амбасада Расеі заявіла, што Нацыянальны гістарычны музэй Беларусі «расьпісаўся ў гістарычнай недасьведчанасьці».
Ян Максімюк гутарыць з паэткай і перакладчыцай Юліяй Цімафеевай, у якой летась выйшлі чатыры кнігі.
Беларускі актор Аляксандар Ждановіч, вядомы як Маляваныч зь дзіцячай «Калыханкі», піша лісты палітвязьням.
Пэтыцыю накіруюць у Генэральную пракуратуру Беларусі ўвечары 4 лютага.
Знакаміты амэрыканскі гэві-мэтал гурт System of a Down анансаваў выхад 4 лютага кліпу, у якім зьнялася беларуская акторка.
4 лютага, у 275 дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм пра жыцьцё легендарнага героя.
Генадзь Вінярскі расказаў, як вымушанае працаваць выдавецтва пасьля ператрусаў і канфіскацый Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Падчас ператрусу забралі нават бракаваныя асобнікі раману Віктара Марціновіча.
Грамадзкі дзеяч і бізнэсовец, дырэктар ТАА «Сымбаль Бай» Павал Белавус — пра затрыманьне супрацоўнікаў, сем гадоў працы папулярнай крамы, ціск уладаў, свой першы сьцяг і часы так званай мяккай беларусізацыі.
Стваральнік эталёна бел-чырвона-белага сьцяга мастак Мікола Купава адказаў на ініцыятыву ўладаў прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг экстрэмісцкім.
У нядзелю, 31 студзеня, сярод затрыманых аказаўся 13-гадовы Цімур Недзьведзь. Гэта актор, які ў фільме «Купала» граў Янку Купалу ў падлеткавым узросьце.
Воцінава працавала ў «Маладосьці» з 2012 году.
Дэлегат Веткаўскага раёну на Ўсебеларускі народны сход Аганэс Айвазбалян адкрыта выступіў за аб’яднаньне Беларусі і Расеі ў адну дзяржаву, з адзінай валютай і агульным войскам.
Вядомаму беларускаму мастаку Міколу Купаву 31 студзеня спаўняецца 75 гадоў.
З такой ініцыятывай выступіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Валерыя Есіпёнка асудзілі на 15 сутак, ягоную жонку Алену аштрафавалі на 870 рублёў.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч цяпер на трохтыднёвай творчай стыпэндыі ў Міжнародным цэнтры дыялёгу ў Краснагрудзе ў Польшчы, блізка польска-літоўскай мяжы. Падчас размовы зь Янам Максімюком ён прачытаў свае новыя вершы і пераклады.
28 студзеня аб сваім вымушаным закрыцьці паведаміла менская крама «Мой модны кут», уладальнікаў якой затрымалі. Глядзім, якія беларускія асяродкі зазналі рэпрэсіі да і пасьля выбараў.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ладзіць відэаканцэрт «Назад у будучыню».
Выданьне дзьвюхмоўнае — у яго ўключаныя арыгінальныя вершы 18 беларускіх паэтаў і іх пераклад на ўкраінскую мову.
Беларускі фільм «Возера радасьці» трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар» — у катэгорыі «Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм». А ў канцы студзеня стужку пакажуць яшчэ на адным прэстыжным кінафэстывалі.
У студзені 2021 году ў сетку кнігагандлю Польшчы трапіла перакладная анталёгія сучаснай беларускай літаратуры. Свабода пагаварыла з ініцыятаркай і рэдактаркай гэтага выданьня.
У мітынгу на менскім мэмарыяле ахвярам Галакосту ўзялі ўдзел сьвятары і дыпляматы зь Беларусі, Ватыкану, Ізраілю.
У Кіеве 26 студзеня адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларуска-ўкраінскай літаратурнай прэміяй «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага, які сем гадоў таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Ўкраіне ў выніку супрацьстаяньня паміж мірнымі пратэстоўцамі і сілавікамі.
Адзін з самых вядомых беларускіх опэрных сьпевакоў Ільля Сільчукоў расказвае пра звальненьне зь Вялікага тэатру Беларусі за падтрымку ўльтыматуму Ціханоўскай і зварот супраць гвалту, ад'езд зь Беларусі, а таксама пра тое, як здымаліся знакамітыя відэакліпы «Магутны Божа» і «Мова».
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці запускае новы музычны праект з жывой актуальнай беларускай музыкай — пратэставымі хітамі, якія нарадзіліся пад уплывам апошніх падзеяў.
Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай «Росквіт» у Баранавічах, берасьцейскага абласнога каардынатара руху «За свабоду» Юрыя Казакевіча прыйшлі супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю — правяраць інфармацыю аб нявыплаце падаткаў.
Ян Максімюк размаўляе з Андрэем Янушкевічам, дырэктарам выдавецтва «Янушкевіч», якому беларускія ўлады заблякавалі банкаўскі рахунак і паралізавалі працу.
Калі адказ будзе ўхвальным, беларускі дзяржаўны тэле- і радыёвяшчальнік страціць права ўдзельнічаць у конкурсе «Эўравізія».
Недзе да восені леташняга году я яшчэ трымаўся і не набываў электронных кніг. Аднак восеньню перастала хапаць месца для папяровых кніг ня толькі на паліцах, але і на падлозе пад пісьмовым сталом.
Стаў вядомы сьпіс выступоўцаў, якія наведалі прыём у Лукашэнкі 16 студзеня. Гэта сьпевакі зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Некаторыя зь іх пачалі выдаляць камэнтары ад беларусаў у сваіх сацыяльных сетках.
Падборка новай музыкі беларускага пратэсту за мінулы тыдзень па вэрсіі Свабоды.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ладзіць чарговую анлайн-імпрэзу: спэктакль «Гэтамы» па кнізе Андрэя Горвата "Радзіва "Прудок" — той, паводле якой раней ставілі спэктакль у Купалаўскім тэатры, пра пастаноўку якога Горват напісаў кнігу «Прэм’ера».
Вядомую перакладчыцу Вольгу Калацкую абвінавацілі паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
«Дома, але пад падпіскай», — напісаў Яўдаха на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Раніцай сёньня Яўдаха пасьпеў паведаміць, што ў дамафон яго кватэры пазванілі міліцыянты. Пасьля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь
15 студзеня а 20:00 адбудзецца фінальны выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоў «Годны двор». Сярод запрошаных гасьцей: Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі, сьпявачка LEAR і актрыса Алена Гіранок.
Беларуская сьпявачка і акторка, салістка гурту Sounduk прэзэнтавала песьню і кліп «Навагодняя паштоўка». Верш да яе напісаў Андрэй Хадановіч.
Сам флэшмоб адбыўся ў мінулую суботу, а сёньня ў інтэрнэце апублікавалі ягоную відэавэрсію.
Загрузіць яшчэ