Лінкі ўнівэрсальнага доступу

VOLSKI, Леанід Пашкоўскі, LEAR і Алена Гіранок: сёньня фінальны выпуск інтэрактыўнага шоў «Годны двор»


15 студзеня а 20:00 адбудзецца фінальны выпуск інтэрактыўнага ютуб-шоў «Годны двор». Сярод запрошаных гасьцей: Лявон Вольскі, Леанід Пашкоўскі, сьпявачка LEAR і актрыса Алена Гіранок.

Утульны музычны настрой створаць Лявон Вольскі і сьпявачка LEAR. Леанід Пашкоўскі, які вядзе на ютубе праект аб падарожжах «Хочу домой», падзеліцца сваім вандроўным досьведам і лайфхакамі. Акторка Алена Гіранок раскажа, што неабавязкова граць на сцэне Купалаўскага тэатру, каб здымацца ў фільме «Купала», і падзеліцца ўражаньнямі пра нашумелы фільм і яго неадназначную прэм’еру.

Вядоўцы шоў нязьменныя: піяр-мэнэджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.

Анлайн-шоў «Годны двор» — прастора для «лямпавых» сустрэч. Шточацьвер тут ладзілі тэматычныя сустрэчы з выбітнымі беларусамі і натхняльныя live-канцэрты. Шоў інтэрактыўнае: гледачы могуць задаць гасьцям пытаньне, папрасіць перадаць прывітаньне, прачытаць верш або расказаць анэкдот.

Гэта будзе апошняя сустрэча ў першым сэзоне, адзначаюць арганізатары. Сустрэчы ў другім сэзоне залежаць ад далейшай падтрымкі праекту. Падтрымаць яго можна тут і тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG