У заяве з гэтай нагоды партал тлумачыць, што Белтэлерадыёкампанія парушыла правілы конкурсу, паводле якіх у песьнях ня можа быць палітычных падтэкстаў, і заклікае Эўрапейскі вяшчальны саюз прыняць захады ў адносінах да беларускай заяўкі.
Беспрэцэдэнтную для Беларусі аўдыторыю сабраў фільм-расьсьледаваньне «Лукашэнка. Залатое дно» ад каманды Nexta. Меней чым за двое сутак яго паглядзелі 3 мільёны разоў.
Палітвязень просіць прадстаўніка Праваслаўнай царквы выступіць за нацыянальны сымбаль Беларусі.
А песьню ад Беларусі пачалі правяраць на адпаведнасьць стандартам міжнароднага конкурсу.
Помнікі нацыянальным героям мяркуецца ўсталяваць каля будынку Катэдральнага сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку.
Палітычная сытуацыя ўнутры Беларусі і яе геапалітычнае становішча за апошнія паўгода імкліва зьмяніліся і працягваюць мяняцца. Гэта вымагае далейшых зьменаў і ад абуджанага беларускага грамадзтва.
Пагаварылі зь беларускімі дызайнэркамі адзеньня пра тое, як прыйшлі ідэі іх калекцый, што іх натхняе і ці не складана займацца творчасьцю і працаваць падчас цяперашніх падзей у краіне.
Хлопцы распавялі, як на ўласным аўто падвозілі АМАПаўца, віншавалі ў турме з народзінамі аднаго з вакалістаў Паўла Гарадніцкага і прэзэнтавалі ўрывак з новага альбому «Шансoff», напісанага ў Жодзінскай турме.
Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму адмовіла ў канцэртным пасьведчаньні берасьцейскаму панк-гурту «Дай Дарогу!».
У нашым штомесячным Літаратурным календары — агляд кніжных навінак сакавіка 2021.
На міжнародным кінафэстывалі «Бэрлінале» паказалі дакумэнтальны фільм «Courage» пра беларускія пратэсты. Назву перакладаюць і як «Кураж», і як «Мужнасьць», і як «Сьмеласьць».
У Туркмэністане ў дзіцячых садках забаранілі паказваць турэцкія мультфільмы і перадачы з прычыны таго, што дзеці пачалі гаварыць на турэцкай мове. Участковым даручана правяраць выкананьне гэтага рашэньня, перадаюць «Хронікі Туркмэністану».
Драматычная сэкцыя Нацыянальнага тэатру ў Празе, фэстываль «Праскія скрыжаваньні» і Амбасада незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры экспэрымэнтальнага тэатру абвяшчаюць конкурсны адбор на рэзыдэнцыю ў Празе.
«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета яна «запісвае» беларускія падзеі вышыванкамі.
Ад сакавіка офлайн- і онлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу. Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол кампаніі, прывялі да таго, што больш няма магчымасьці арэндаваць памяшканьні для далейшай дзейнасьці ў любых фарматах і ўтрымліваць штат супрацоўнікаў.
У Чэхіі паставілі спэктакль паводле пʼесы, якую цалкам напісаў штучны інтэлект. Месцамі яна надзіва вульгарная, але нечакана рэалістычна адлюстроўвае сучаснасьць.
Скрыпка Тацяны Грыневіч-Матафонавай стала адным з сымбаляў леташніх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. А цяпер мэлядычныя гукі разносяцца над старажытным Стамбулам.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка адказаў Веры Паляковай, жонцы кіраўніка МЗС Уладзімера Макея. Яна раскрытыкавала на дзяржаўнай тэлевізіі яго за тое, што «выцер ногі аб тэатар».
У Лос-Анджэлесе адбылася 78-я цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Залаты глёбус».
Крама была вядомай у нацыянальна арыентаваных колах, але не праіснавала і чатырох гадоў.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч заклікаў неадкладна пераглядзець праект другой чаргі і ўсю канцэпцыю рэканструкцыі Старога замку, абмеркаваць гэтыя пытаньні з удзелам навукоўцаў і грамадзкасьці.
Размова зь Сяргеем Будкіным, ініцыятарам і мэнэджарам шматлікіх культурных праектаў і адным з кіраўнікоў Фонду культурнай салідарнасьці ў Вільні. Ян Максімюк гутарыць зь ім пра яго маштабны праект «(Не)расстраляныя» і пра тое, чым ён займаецца цяпер.
Міліцыянты далі зразумець затрыманым, што праводзілі «спэцапэрацыю»: у іх групу «ўкаранілі» свайго супрацоўніка. Суды чакаюцца 1 сакавіка.
А 20-й гадзіне 27 лютага ў межах праекту «Артысты Перамогі» на YouTube пакажуць запіс канцэрту гурту «Разьбітае сэрца пацана».
Праект «Revision 30» паказвае жыцьцё краіны ў 90-х і ў 2020 годзе. У яго два аўтары-фатографы: Сяргей і Зьміцер Брушко, бацька і сын. Яны засьпелі розныя гістарычныя часы і адлюстравалі іх кожны па-свойму.
«Партрэт пратэстоўцаў» — гэта ўсярэднены твар удзельнікаў беларускіх пратэстаў у 2020 годзе. У арт-праект увайшлі фатаздымкі, апрацаваныя нэйроннымі сеткамі. Мастак Глеб Бурнашаў расказаў Свабодзе, як ствараўся праект.
«Пасажыры зьвярталіся з просьбамі абʼяўляць станцыі на дзьвюх дзяржаўных мовах, адмовіўшыся ад іншаземнай», — патлумачылі ў Менскім мэтрапалітэне.
Беларускія гісторыкі даслалі генпракурору, старшыні Палаты прадстаўнікоў і дырэктару Інстытуту гісторыі НАН Беларусі заяву, у якой асудзілі спробы ўладаў забараніць нацыянальны сымбаль бел-чырвона-белы сьцяг.
З выставы менскай мастачкі Надзі Букі «Асабістая справа» ў Горадні зьніклі карціны ў чырвона-белых колерах.
Экскурсавод і вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музэя Янкі Купалы Павал Каралёў знайшоў у парку Марата Казея залаты скарб. Яго складалі 24 манэты часоў Мікалая ІІ, ланцужок, пярсьцёнак і зубная каронка.
На Магілёўскай ратушы тыдзень як стаў гадзіньнік, бо некаму завесьці. З Музэю гісторыі Магілёва, які месьціцца ў ёй, на знак пратэсту супраць звальненьня дырэктара Аляксея Бацюкова сышоў 56-гадовы дазорца гадзіньніка Генадзь Галоўчык.
Аўтары праекту Freedom Belarus абяцаюць вырашыць праблемы «неразумнай цэнзуры» і «бясконцых забаронаў» на адлюстраваньне «беларускай рэчаіснасьці» ў мастацтве.
Вядомы віцебскі гурт, што грае ў жанры альтэрнатыўнага мэталу, выпусьціў песьню «ЯМы» і кліп да яе.
Сяргей Будкін, адзін з кіраўнікоў Фонду культурнай салідарнасьці, паведаміў Свабодзе, што фонд неўзабаве зьменіць назву і правядзе перарэгістрацыю.
Музыку і словы напісаў Павал Аракелян, над анімацыяй працавала Маргарыта Ціхановіч.
Культурнае жыцьцё Беларусі задыхаецца ва ўмовах жорсткага перасьледу іншадумцаў, заявіла ў нядзелю міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International, нагадаўшы, што ўлады Беларусі адвольна затрымліваюць і катуюць музыкаў, пісьменьнікаў, мастакоў і актораў, а іншых звальняюць з працы.
Падпісанты лічаць, што патрэбнае перш за ўсё правядзеньне новых, сумленных выбараў, пасьля чаго новыя ўлады, маючы народны давер, змогуць ажыцьцяўляць неабходныя рэформы і зьмены ў заканадаўстве.
Мы сабралі музычныя кампазыцыі, якія выйшлі 21 лютага да Дня роднай мовы.
Дзьмітры Семчанка, экс-кіраўнік пулу журналістаў, які асьвятляў дзейнасьць Лукашэнкі, напісаў верш да Дня роднай мовы. Ён адрасаваны мове, якой, як напісаў аўтар, мы «здрадзілі».
У Дзень роднай мовы і круглы год вам даступныя папулярныя кнігі зь Бібліятэкі Свабода пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.
21 лютага на Дзень роднай мовы Сьвятлана Ціханоўская начытае Нацыянальную дыктоўку.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы дыпляматы Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, ЗША і Японіі назвалі беларускія словы, якія ім найбольш даспадобы.
Гутарка з паэткай Настай Кудасавай, якая на мінулым тыдні стала ляўрэаткай літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова. Размаўляем пра свабоду творчасьці і свабоду жыцьця, пра новую кнігу і пра новую паэтычную мову, народжаную рэвалюцыяй.
У відэа лекары павіншавалі землякоў зь Днём роднай мовы, згадалі яе важнасьць і вытокі сьвята 21 лютага. У запісе паўдзельнічалі і мэдыкі, якія штодня размаўляюць менавіта па-беларуску.
Акторка і сьпявачка Анастасія Шпакоўская — пра першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне і курсы беларускіх мовы, літаратуры і гісторыі пры ёй; пра пастаноўку ў віленскім тэатры п’есы «Дыхаем разам» аб падзеях у Беларусі; новую песьню і дзейнасьць дзеля вяртаньня на Радзіму.
У Вільні пачынае працу выстава «Будучыня Беларусі, якую ствараюць жанчыны». Літоўцы змогуць убачыць беларускі жаночы пратэст, які зьнялі пяць фотажурналістак: Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Дар’я Буракіна, Віялета Саўчыц і Вольга Шукайла.
19 лютага раніцай Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Купалаўскі тэатар. Яму паказалі рэпэтыцыю спэктакля «Паўлінка» з удзелам актораў, якія прыйшлі на месца купалаўцаў, што звольніліся на знак пратэсту супраць фальшаваньня выбараў, гвалту сілавікоў і звальненьня Паўла Латушкі з пасады дырэктара тэатру.
У бібліятэцы імя Якуба Коласа Акадэміі навук прэзэнтавалі электроннае перавыданьне слоўніка беларускае мовы Івана Насовіча 1870 году — непераўзыдзенага збору лексыкі жывой мовы XIX стагодзьдзя.
Загрузіць яшчэ