Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рашучасьць», «карані», «воля» — замежныя дыпляматы назвалі любімыя беларускія словы. ВІДЭА


Славацкі дэпутат паказвае любімае беларускае слова — «слова». Скрыншот з Facebook. 21 лютага 2021 году
Славацкі дэпутат паказвае любімае беларускае слова — «слова». Скрыншот з Facebook. 21 лютага 2021 году

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы дыпляматы Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, ЗША і Японіі назвалі беларускія словы, якія ім найбольш даспадобы.

Дыпляматы паказалі плякаты зь любімымі беларускімі словамі ў адмысловым відэа, апублікаваным прадстаўніцтвам Эўрапейскага зьвязу. У прыватнасьці, гэта «слова», «надзея», «шчасьце», «супольнасьць», «карані», «воля», «валошка», «рашучасьць» і іншыя.

21 лютага ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе. У гэты дзень ва ўнівэрсытэтах і клюбах праходзяць адмысловыя імпрэзы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ зьяўляюцца публікацыі, абвяшчаюцца конкурсы і іншыя акцыі ў падтрымку беларускай мовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG