Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвясьцілі збор грошай на «антыцэнзурны» віртуальны музэй Freedom Belarus


Выстава да 30-годзьдзя БНФ, ілюстрацыйнае фота
Выстава да 30-годзьдзя БНФ, ілюстрацыйнае фота

Аўтары праекту Freedom Belarus абяцаюць вырашыць праблемы «неразумнай цэнзуры» і «бясконцых забаронаў» на адлюстраваньне «беларускай рэчаіснасьці» ў мастацтве.

Праз краўдфандынгавую плятформу Indiegogo пачалі зьбіраць 34 тысячы даляраў на стварэньне «першага віртуальнага музэю, які прадставіць бясьпечную пляцоўку для творчых людзей Беларусі».

Пляцоўку Freedom Belarus абяцаюць зрабіць «цалкам абароненым творчым асяродзьдзем» для карцін, плякатаў, муралаў, песень, відэа, скульптуры, вершаў, фота і іншых відаў мастацтва.

Дзеля стварэньня пляцоўкі, як сьцьвярджаюць у апісаньні праекту, ужо сабралі каманду бізнэс-аналітыкаў, IT-распрацоўнікаў, 3D-дызайнэраў. Амаль дзьве траціны неабходнай сумы (63%) патрэбныя на тэхнічную распрацоўку, яшчэ 17% на мэнэджмэнт, 13% — на стварэньне лічбавых копіяў твораў, 7% — на PR-кампанію.

За ахвяраваньне ў $2 абяцаюць паштоўку ад мастака, за $3 — «арт-падзяку», за $5 — стыкеры, за большыя сумы — онлайн- ці офлайн-урок маляваньня, футболку ці худзі зь лягатыпам, эскі татуіроўкі, лекцыі, фатасэсіі, постэры… Сярод лотаў быў нават шалік ад вядомай актывісткі Ніны Багінскай, але яго ўжо выкупілі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG