Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каб пачаць размаўляць па-беларуску, трэба проста пачаць размаўляць», — мэдыкі пра родную мову. ВІДЭА


Аляксандар Арцішэўскі, прафэсар БДМУ. Скрышот з Youtube.
Аляксандар Арцішэўскі, прафэсар БДМУ. Скрышот з Youtube.

У відэа лекары павіншавалі землякоў зь Днём роднай мовы, згадалі яе важнасьць і вытокі сьвята 21 лютага. У запісе паўдзельнічалі і мэдыкі, якія штодня размаўляюць менавіта па-беларуску.

Мэдсястра-анэстэзіст Марыя Каржанеўская расказала пра рэакцыю сваіх калег на канчатковы яе пераход на родную мову. Плястычны хірург Аляксей Дужы заўважыў, што мова ўплывае на мысьленьне чалавека, а лекар-рэаніматоляг Зьміцер Салошкін даў простую параду на пытаньне «Як пачаць размаўляць па-беларуску?»

Лекар-псыхатэрапэўт Яўгіньня Тачыцкая празь відэа зьвярнула ўвагу грамадзкасьці на праблемы, зь якімі можа сутыкнуцца беларускамоўны пацыент у сучасным беларускім грамадзтве. На яе думку, пацыент можа не заўсёды знайсьці эфэктыўную дапамогу толькі праз тое, што размаўляе па-беларуску.

Кандыдат мэдычных навук Аліна Воўчанка быццам у працяг тэмы заўважыла, што псыхалёгія, якою яна займаецца, мае шмат адметнай лексыкі, а не «міжнароднай лаціны», таму ў гэтай сфэры спэцыялістам абавязкова належыць ведаць усё багацьце ўнікальных беларускіх словаў, што перадаюць пачуцьці і эмоцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG