Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Могуць абразіць і нават пабіць». Рыхтуецца кніга са 100 гісторыямі дыскрымінацыі за беларускую мову


Аліна Нагорная
Аліна Нагорная

Прадстаўніца ініцыятывы «Умовы для мовы» Аліна Нагорная рыхтуе да выданьня кнігу «Мова 404». У ёй сабраныя 100 аповедаў пра тое, як у Беларусі за беларускую мову могуць зьняважыць, абразіць і нават пабіць.

У кнізе, у прыватнасьці, гісторыя мастака, якога 8 гадзін білі на Акрэсьціна, пэнсіянэркі, якую не абслужылі ў банку, сьпявачку, якую прынялі за ўкраінку, студэнткі, зь якой сьмяяліся, філёзафа, якога звольнілі з АНТ.

«У Беларусі адбываецца дыскрымінацыя па прыкмеце мовы, зь ёй кожны дзень сутыкаюцца тысячы людзей. Я вырашыла зрабіць такі зборнік гісторый, каб грамадзтва ўбачыла праблему», — кажа Нагорная.

Для таго, каб выдаць кнігу, запушчаны краўдфандынг. Кожны можа замовіць сабе кнігу, а таксама атрымаць падарункі.

У 2018 годзе Аліна Нагорная выпусьціла ў сааўтарстве з Ігарам Случаком дапаможнік для абароны моўных правоў «Абаронім мову», а ў 2019 годзе арганізавала выданьне дзіцячай кніжкі «Кошык вожыка». Яе дарылі дзіцячым установам, дзе амаль няма літаратуры на беларускай мове.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG