Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мэтро зьбіраюцца абʼяўляць прыпынкі на расейскай мове замест ангельскай


Паведамленьні па-ангельску пачалі зьнікаць напярэдадні. Але сёньня іх зноў вярнулі, паведаміў Tut.by.

«Пасажыры зьвярталіся з просьбамі абʼяўляць станцыі на дзьвюх дзяржаўных мовах, адмовіўшыся ад іншаземнай, — патлумачылі ў Менскім мэтрапалітэне. — Мы вырашылі зрабіць тэставаньне такіх фарматаў: сьпярша проста беларуская, а потым — і расейская плюс беларуская».

На тое, каб рабіць абʼявы на трох мовах, нестае часу, патлумачылі ў мэтрапалітэне.

Але пасьля рэакцыі пасажыраў абʼявы ў мэтро вярнулі да ранейшай схемы.

«Пакуль вярнулі, як было: беларуская плюс ангельская. Паглядзім, як будзе далей. Колькі людзей, столькі думак», — сказалі ў мэтро.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG