Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Падумаў, што савецкі пятак». Гісторык знайшоў у Менску скарб з залатымі манэтамі


Павал Каралёў, архіўнае фота
Павал Каралёў, архіўнае фота

Экскурсавод і вядучы навуковы супрацоўнік літаратурнага музэя Янкі Купалы Павал Каралёў знайшоў у парку Марата Казея залаты скарб. Яго складалі 24 манэты часоў Мікалая ІІ, ланцужок, пярсьцёнак і зубная каронка.

Павал Каралёў чарговы раз праглядаў зямлю ў парку Марата Казея, дзе рыюць траншэю, 22 лютага.

«Шкада мне, што прадметы старажытнасьці часта трапляюць у кузавы машыны і вывозяцца на будаўнічыя пляцоўкі або на сьмецьце. Налазіўшыся, нахадзіўшыся, зьвярнуў увагу на нешта жоўтае ў зямлі, на манэту. Падумаў, што савецкі пятак. Прыглядзеўся, аказалася залатая манэта з профілем Мікалая ІІ. Затым яшчэ адна, яшчэ...» — напісаў Павал Каралёў у сваім фэйсбуку.

Усяго краязнаўца знайшоў 16 манэт, зубную каронку на 4 зубы, ланцуг і пярсьцёнак. Ён спыніў земляныя працы, патэлефанаваў археолягу Акадэміі навук Сяргею Дзярновічу. З мэталашукальнікам яны знайшлі яшчэ 8 манэт. Усе манэты ў «выдатнай захаванасьці». Побач знайшлі кавалкі тканіны або скуры. Імаверна, у гэта быў загорнуты скарб.

Скарб перадалі ў Інстытут гісторыі НАН Беларусі дырэктару Вадзіму Лакізу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG