Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія ідэолягі забаранілі канцэрт берасьцейскага гурту «Дай Дарогу!»


Юры Стыльскі падчас мітынгу ў Берасьці, 15 жніўня 2020
Юры Стыльскі падчас мітынгу ў Берасьці, 15 жніўня 2020

Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму адмовіла ў канцэртным пасьведчаньні берасьцейскаму панк-гурту «Дай Дарогу!».

Першапачаткова выступ плянаваўся 7 траўня ў сталічным клюбе Re: Public.

«Нават фармальнай прычыны ў выглядзе каранавірусу ўжо не фігуруе, — пракамэнтаваў рашэньне менскіх ідэолягаў фронтмэн калектыву Юры Стыльскі. — Спасылаюцца на „Кодэкс аб культуры“, артыкул 215, пункт 1.8: „...Парушэньне іншых патрабаваньняў актаў заканадаўства“. Вельмі зручны артыкул, можна ўжываць да любых артыстаў, калі законных прычынаў няма, а адмяніць хочацца».

Юры Стыльскі адкрыта выказваўся супраць беззаконьня і гвалту сілавікоў, браў удзел у зборных канцэртах падчас агітацыйнай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў, граў на плошчах і ў дварах. За ўдзел у «несанкцыянаваных акцыях» яго неаднаразова затрымлівалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG