Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт 5diez выпусьціў песьню, прысьвечаную беларускім пратэстам. ВІДЭА


Ілюстрацыя да песьні

Вядомы віцебскі гурт, што грае ў жанры альтэрнатыўнага мэталу, выпусьціў песьню «ЯМы» і кліп да яе.

Гурт 5diez, які часьцей запісваецца як «#####», прысьвяціў песьню пратэстам супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Кліп на яе ўжо загрузілі на Spotify, YouTube, iTunes, BOOM і іншыя плятформы для праслухоўваньня музыкі.

Відэашэраг у кліпе зьмяшчае і тэкст песьні, які падаецца ў выглядзе паведамленьняў тэлеграм-чатаў на маніторы смартфону. У тэксьце ёсьць і чатырохрадкоўе пра неабходнасьць змаганьня:

Зьяднацца і выжыць
Прыкметы сьвятла ў розных канцах
Мы тут не адны
У ланцугу стаiм да канца

Вакаліст Яўген Белавусаў, аўтар беларускага тэксту песьні Алесь Сьнег. У словах ёсьць і выраз Якуба Коласа «Памятуйце хто вы i рухайцесь далей».

Гурт ##### існуе зь 2001 году і мае вялікую папулярнасьць сярод прыхільнікаў альтэрнатыўнага мэталу як у Беларусі, так і за мяжой. За гэты час калектыў выпусьціў 6 поўнафарматных альбомаў, а таксама некалькі сынглаў і ЕР. Яго ўдзельнікі даўно жывуць у Расеі, сьпяваюць пераважна па-расейску, але актыўна рэагуюць і на падзеі на радзіме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG