Сёньня на могілках Росы ў Вільні адбылася талака. Пастаўлены ў 1989 годзе помнік пісьменьніку Францішку Аляхновічу на яго сымбалічнай магіле быў пахіліўся і разбурыўся. Помнік зьнялі, вывезьлі, паставілі часовы крыж.
У 110-м нумары часопіса «Дзеяслоў» пачаў друкавацца новы раман Уладзімера Някляева «Гэй бэн гіном». Яшчэ пару гадоў таму аўтар прызнаваўся, што піша пра сьмерць Янкі Купалы.
Заплянаваны на суботу паказ пастаноўкі «Кадзіш» у Горадні не адбудзецца. Актораў вылікалі ў пракуратуру і папярэдзілі, што супраць іх могуць пачаць справу за «распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці».
Пайсьці на VR-экскурсію можна бясплатна ў менскім «Корпусе» 1–14 красавіка, але папярэдне трэба запісацца.
Нарвэскі саюз пісьменьнікаў уручыў прэмію «За свабоду слова» 2020 году беларускім паэтам Дзьмітрыю Строцаву і Ганьне Комар.
Пісьменьнікі-суаўтары Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі, якія амаль штодня вядуць у сваіх сацсетках хроніку беларускага пратэсту, расказваюць, як вызначаць самае галоўнае і пазытыўнае ў навінах і хто сапраўдны герой беларускай мірнай беларускай рэвалюцыі.
Пісьменьнік Саша Філіпенка — аб прапанове кіраўніку Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа Пэтэру Маўрэру наведаць беларускія турмы, пра аргумэнты, якія чуюць высокія міжнародныя чыноўнікі, пра літаратурныя творы аб мірным пратэсьце беларусаў і пра цяперашні этап «маральна-этычнай рэвалюцыі».
«У гэтыя цяжкія страшныя часы беларусам не хапае шоў і забавы. Мы ім гэта даём», — кажа блогер і адзін з аўтараў дуэту «Красная Зелень» Андрэй Павук. Пасьля выбараў ён пераехаў у Вільню, пазнаёміўся з опэрнай сьпявачкай Маргарытай Ляўчук, і ўдваіх яны цяпер «ірвуць інтэрнэт».
Сьпевака затрымалі 6 студзеня, у яго знайшлі 0,4 г гашышу, у ходзе асабовага вобшуку выявілі яшчэ 0,03 г амфэтаміну, паведаміў Сьледчы камітэт.
Скасаваны і фэст сучаснага мастацтва Moving Art Festival, грошы за квіткі вяртаюць. Прычыны нядопуску ў памяшканьне невядомыя.
Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, праекты «Сумленныя людзі» і politzek.me запусьцілі флэшмоб #лістволі ў падтрымку беларускіх палітычных зьняволеных.
Зь дзіцячай тэлепраграмы «Калыханка» звольнілі актораў Алену Гіронак, Сяргея Жбанкова, Эмілію Пранскуце і Вераніку Пляшкевіч. Зь імі не працягнулі кантракты.
Відэа зьнята на трэк «Dreva». Ролік створаны ўкраінскімі відэамастакамі, каб выказаць салідарнасьць зь беларускім народам, а таксама зьвярнуць увагу сусьветнай супольнасьці на драматычную сытуацыю ў краіне, дзе ад леташняга жніўня пануе жорсткі гвалт.
Кампазіцыя «I Can't Breathe» сьпявачкі H.E.R, прысьвечаная памяці забітага паліцыянтамі афраамэрыканца Джорджа Флойда, стала пераможцам прэміі «Грэмі» ў намінацыі «Найлепшая песьня году».
Збор грошай адбываўся ў інтэрнэце. Неабходную суму сабралі за 5 дзён да заканчэньня кампаніі.
Днямі ў межах выдавецкай ініцыятывы «Пфляўмбаўм» выйшла кніга Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» — кніга, якая мусіць стаць падзеяй у нашай літаратуры.
Песьня беларускага гурту «Галасы ЗМеста» для «Эўравізіі» выклікала вострую дыскусію. «Я научу тебя плясать под дудочку. Я научу тебя ходить по струночке. Ты будешь всем доволен, рад всему. Тебе же лучше будет самому», — такі яе рэфрэн.
Прадстаўніца Швэдзкай лібэральнай партыі ў чарговы раз заклікала прыпыніць сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў Эўрапейскім вяшчальным зьвязе, каб Лукашэнка не выкарыстоўваў міжнародны конкурс ва ўласных палітычных мэтах.
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці аб’явіў перазапуск фэсту #АртыстыПерамогі. Чарговы анлайн-канцэрт пройдзе ў суботу а 20-й гадзіне.
Ева Вежнавец — літаратурны псэўданім пісьменьніцы, сапраўднае прозьвішча якой Сьвятлана Курс. У 2008 годзе яна выдала сваю першую кнігу: «Шлях дробнай сволачы». Нядаўна, пад шыльдай выдавецтваў «Цымбераў» — «Пфляўмбаўм», выйшла яе кніга «Па што ідзеш, воўча?» З аўтаркай пагутарыў Ян Максімюк.
Музыкі дуэту VAL Лера Грыбусава і Ўлад Фрайман, якія меліся прадстаўляць Беларусь на «Эўравізіі», расказваюць, чаму яны не паедуць у Ратэрдам, чаму БТ заявіла, што ў іх «адсутнічае сумленьне», як ацэньваюць «Галасы ЗМеста» і ці варта выключыць Белтэлерадыёкампанію з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу.
Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песьня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім яна ёсьць цяпер, ня можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Эўравізія-2021».
Расея перадала Беларусі кнігу «Жазло праўленьня» 1667 году выданьня. Адно з такіх выданьняў знаходзіцца ў арыштаванай сілавікамі калекцыі «Белгазпрамбанку».
Эўрапейскі Інфапартал Eurovoix адмовіўся асьвятляць удзел Беларусі ў Эўравізіі-2021, бо ў песьнях беларускага ўдзельніка прысутнічае палітычны падтэкст. Прыгадваем, у якія скандалы трапляла Беларусь у сувязі з гэтым конкурсам.
Рэжысэр Аляксей Палуян расказвае пра яго новы фільм «Сьмеласьць» («Courage»), прысьвечаны пратэсту і болю, які цягнецца ў Беларусі больш за 26 гадоў.
Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) пасьля кансультацый са сваімі сябрамі, якія маюць навуковыя ступені ў галіне гісторыі, заснаваў прэмію імя Міхася Ткачова.
11 сакавіка сёлета спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэньня выдатнага беларускага рэлігійнага дзеяча, дырэктара Беларускай сэкцыі Радыё Ватыкану, заснавальніка і рэдактара часопісу «Божым шляхам» архімандрыта Льва Гарошкі (1911–1977).
У заяве з гэтай нагоды партал тлумачыць, што Белтэлерадыёкампанія парушыла правілы конкурсу, паводле якіх у песьнях ня можа быць палітычных падтэкстаў, і заклікае Эўрапейскі вяшчальны саюз прыняць захады ў адносінах да беларускай заяўкі.
Беспрэцэдэнтную для Беларусі аўдыторыю сабраў фільм-расьсьледаваньне «Лукашэнка. Залатое дно» ад каманды Nexta. Меней чым за двое сутак яго паглядзелі 3 мільёны разоў.
Палітвязень просіць прадстаўніка Праваслаўнай царквы выступіць за нацыянальны сымбаль Беларусі.
А песьню ад Беларусі пачалі правяраць на адпаведнасьць стандартам міжнароднага конкурсу.
Помнікі нацыянальным героям мяркуецца ўсталяваць каля будынку Катэдральнага сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку.
Палітычная сытуацыя ўнутры Беларусі і яе геапалітычнае становішча за апошнія паўгода імкліва зьмяніліся і працягваюць мяняцца. Гэта вымагае далейшых зьменаў і ад абуджанага беларускага грамадзтва.
Пагаварылі зь беларускімі дызайнэркамі адзеньня пра тое, як прыйшлі ідэі іх калекцый, што іх натхняе і ці не складана займацца творчасьцю і працаваць падчас цяперашніх падзей у краіне.
Хлопцы распавялі, як на ўласным аўто падвозілі АМАПаўца, віншавалі ў турме з народзінамі аднаго з вакалістаў Паўла Гарадніцкага і прэзэнтавалі ўрывак з новага альбому «Шансoff», напісанага ў Жодзінскай турме.
Упраўленьне культуры Менгарвыканкаму адмовіла ў канцэртным пасьведчаньні берасьцейскаму панк-гурту «Дай Дарогу!».
У нашым штомесячным Літаратурным календары — агляд кніжных навінак сакавіка 2021.
На міжнародным кінафэстывалі «Бэрлінале» паказалі дакумэнтальны фільм «Courage» пра беларускія пратэсты. Назву перакладаюць і як «Кураж», і як «Мужнасьць», і як «Сьмеласьць».
У Туркмэністане ў дзіцячых садках забаранілі паказваць турэцкія мультфільмы і перадачы з прычыны таго, што дзеці пачалі гаварыць на турэцкай мове. Участковым даручана правяраць выкананьне гэтага рашэньня, перадаюць «Хронікі Туркмэністану».
Драматычная сэкцыя Нацыянальнага тэатру ў Празе, фэстываль «Праскія скрыжаваньні» і Амбасада незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры экспэрымэнтальнага тэатру абвяшчаюць конкурсны адбор на рэзыдэнцыю ў Празе.
«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета яна «запісвае» беларускія падзеі вышыванкамі.
Ад сакавіка офлайн- і онлайн-крама Symbal.by канчаткова спынілі сваю працу. Усе падзеі, якія апошнія 8 месяцаў адбываюцца вакол кампаніі, прывялі да таго, што больш няма магчымасьці арэндаваць памяшканьні для далейшай дзейнасьці ў любых фарматах і ўтрымліваць штат супрацоўнікаў.
У Чэхіі паставілі спэктакль паводле пʼесы, якую цалкам напісаў штучны інтэлект. Месцамі яна надзіва вульгарная, але нечакана рэалістычна адлюстроўвае сучаснасьць.
Скрыпка Тацяны Грыневіч-Матафонавай стала адным з сымбаляў леташніх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. А цяпер мэлядычныя гукі разносяцца над старажытным Стамбулам.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і экс-кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка адказаў Веры Паляковай, жонцы кіраўніка МЗС Уладзімера Макея. Яна раскрытыкавала на дзяржаўнай тэлевізіі яго за тое, што «выцер ногі аб тэатар».
У Лос-Анджэлесе адбылася 78-я цырымонія ўручэньня кінапрэміі «Залаты глёбус».
Крама была вядомай у нацыянальна арыентаваных колах, але не праіснавала і чатырох гадоў.
Гісторык Андрэй Чарнякевіч заклікаў неадкладна пераглядзець праект другой чаргі і ўсю канцэпцыю рэканструкцыі Старога замку, абмеркаваць гэтыя пытаньні з удзелам навукоўцаў і грамадзкасьці.
Загрузіць яшчэ