Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Жывая мова», «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі» —моўныя парады ў папулярных кнігах Бібліятэкі Свабоды


У Дзень роднай мовы і круглы год вам даступныя папулярныя кнігі зь Бібліятэкі Свабода пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа.

Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»

«Жывая мова» — калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. На працягу сваёй рэдактарскай працы на радыё «Свабода» аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкль радыёперадачаў і ляглі ў аснову гэтай кнігі.

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, пісаныя для Радыё Свабода у 2014–2016 гг. Жывая практыка і прыгажосьць, якія грунтуюцца на навуковым мовазнаўчым падмурку, спалучаюцца з эканомнай лёгкасьцю выкладаньня і тонкім філялягічным густам аўтара.

Вінцук Вячорка. «Не сьмяшыце мае прыназоўнікі»

Працяг папулярнай кнігі «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам», дзе аўтар дасьціпна і дасьведчана распавядае, як казаць дакладна і прыгожа дома, у краме, на мітынгу, у дарозе, на іспытах, каб родная мова жыла ўсюды. Першая кніга «Бібліятэкі» на падставе відэаперадачаў — Скарына быў бы ўражаны.

А таксама тэматычная старонка:

Беларуская мова на Свабодзе

Праграмы, тэксты, гульні і тэсты, відэа і малюнкі пра беларускую мову.

І дыктоўка:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG