Лінкі ўнівэрсальнага доступу

887 беларускіх гісторыкаў даслалі ўладам ліст у абарону бел-чырвона-белага сьцягу


Нацыянальны сьцяг на будынку ў Менску
Нацыянальны сьцяг на будынку ў Менску

Беларускія гісторыкі даслалі генпракурору, старшыні Палаты прадстаўнікоў і дырэктару Інстытуту гісторыі НАН Беларусі заяву, у якой асудзілі спробы ўладаў забараніць нацыянальны сымбаль бел-чырвона-белы сьцяг.

Цягам лютага заяву падпісалі 887 прафэсійных гісторыкаў, выкладчыкаў і настаўнікаў гістарычных дысцыплін, краязнаўцаў, выпускнікоў факультэтаў гісторыі і сумежных дысцыплін розных гадоў і розных навучальных установаў Беларусі, паведаміў «Белсат».

«Сёньняшняя афіцыёзная прапагандысцкая кампанія па дыскрэдытацыі і забароне нацыянальнага і дзяржаўнага сымбалю Беларусі ня мае ніякага гістарычнага абгрунтаваньня, вядзе да расколу грамадзтва і распальваньня варажнечы».

Збор подпісаў яшчэ працягваецца.

У заяве падпісанты адзначаюць, што за мінулае стагодзьдзе сьцяг стаў «духоўным набыткам і маральнай каштоўнасьцю для мільёнаў беларусаў, незалежна ад іхных палітычных поглядаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG