У палескай балядзе захаваны старажытны дыялект і аўтэнтычны напеў.
Аўтарка музыкі да кліпу Ірэна Катвіцкая патлумачыла:
— Калі мы шукалі канцэпцыю і пісалі сцэнар, я прыгадала старажытны абрад «Пахаваньне стралы». Частка рытуальнай дзеі, якая захавалася толькі ў адным рэгіёне Беларусі, — танец-шэсьце: жанчыны становяцца па шырыні вуліцы, бяруць адна адну за рукі і рухаюцца наперад шчыльнымі радамі. Гэта выглядае абсалютна гэтаксама, як счэпкі, такая ж форма адносінаў і падтрымкі адна адной, якая прайшла праз стагодзьдзі. Дзяўчаты выканалі гэты старажытны танец падчас здымак, каб паказаць сувязь праз час і пакаленьні. Мы так хочам, каб гэтая асацыяцыя засталася ў мінулым!
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com