Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавец Кандрусевіч-Шыдлоўская: «Свабодная дзіцячая літаратура можа нараджацца толькі ў свабоднай краіне»


Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская

Ян Максімюк размаўляе з Надзеяй Кандрусевіч-Шыдлоўскай, перакладчыцай і выдаўцом дзіцячай літаратуры па-беларуску, кіраўніцай незалежнага выдавецтва «Коска».

Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская сьцісла:

  • Попыт на беларускую дзіцячую літаратуру вырас за апошнія гады, нягледзячы на «зацішша» падчас пандэміі.
  • Апошнім часам прыкметна таксама, што зьяўляецца ўсё больш дзіцячых кніг, напісаных беларускімі аўтарамі.
  • Як і раней, у сваім выдавецтве «Коска» я публікую кнігі тысячнымі накладамі, што тычыцца «трэндавых» сэрый, якія выходзяць ужо шмат год, напрыклад кнігі пра Маму Му і Крумкача ці пра Пэтсана і Фіндуса. Калі гаварыць пра менш вядомых пісьменьнікаў, то наклад удвая меншы.
  • Па-ранейшаму вялікая праблема незалежных выдавецтваў у Беларусі — высокі ПДВ, 20 адсоткаў.
  • Заблякаваньне рахунку найбуйнейшага незалежнага выдавецтва «Янушкевіч» стварыла праблемы і для «Коскі», бо «Янушкевіч» дапамагаў прадаваць нашы выданьні праз інтэрнэт, а грошы з гэтага продажу пакуль заблякаваныя.
  • За апошні год мне адносна няшмат пераклалася, час быў вельмі неспрыяльны. Але некалькі перакладзеных кніг на будучыню ў мяне ёсьць.
  • Я ўжо доўгі час супрацоўнічаю з парай швэдзкіх аўтараў, Юяй Вісландэр і Свэнам Нурдквістам (ён жа і ілюстратар). У «Косцы» выйшлі шэсьць кніг пра «Маму Му і Крумкача» Юі Вісландэр з ілюстрацыямі Свэна Нурдквіста. Хачу выдаць «анталёгію» аповедаў Свэна Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса.
  • Швэдзкая дзіцячая літаратура папулярная ў сьвеце перш за ўсё дзякуючы «зьмене пэрспэктывы» ў ёй, якую запачаткавала Астрыд Ліндгрэн у сярэдзіне ХХ стагодзьдзя: сьвет у швэдзкіх дзіцячых кнігах разглядаецца з пэрспэктывы дзіцяці, а не дарослага.
  • Зь беларускіх аўтараў мне падабаецца, як піша для дзяцей Ганна Янкута.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG