Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд культурнай салідарнасьці паказаў спэктакль па кнізе Горвата «Радзіва «Прудок». ВІДЭА


Сцэна са спэктаклю

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ладзіць чарговую анлайн-імпрэзу: спэктакль «Гэтамы» па кнізе Андрэя Горвата "Радзіва "Прудок" — той, паводле якой раней ставілі спэктакль у Купалаўскім тэатры, пра пастаноўку якога Горват напісаў кнігу «Прэм’ера».

«Гэта гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасьці і шчырасьці перажываных пачуцьцяў і сытуацый», – кажа рэжысэр-пастаноўшчык, мастацкі кіраўнік Кіеўскага тэатру на левым беразе Дняпра Стас Жыркоў.

Кніга «Радзіва „Прудок“» — нататкі пісьменьніка, які працаваў дворнікам у Купалаўскім, але вырашыў зьехаць на малую радзіму на Палесьсе. Спачатку Андрусь Горват публікаваў іх «у рэальным часе» на Facebook, затым выдаў на паперы. За кнігу ён атрымаў прэміі «Дэбют» і «Залатая літара».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG