Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-канцэрт артыстаў, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў пасьля выбараў 9 жніўня. ВІДЭА


Беларускі фонд культурнай салідарнасьці
Беларускі фонд культурнай салідарнасьці

Беларускі фонд культурнай салідарнасьці ладзіць відэаканцэрт «Назад у будучыню».

Пачатак у 20.00 па менскім часе.

«Удзельнікі гэтага праекту адгукнуліся на падзеі лета-2020 і пацярпелі за сваю грамадзянскую пазыцыю.

Акторку Алену Гіранок двойчы затрымлівалі на маршах, білі пры затрыманьні, яна правяла дзьве ночы на Акрэсьціна і двойчы атрымлівала на судзе штрафы.

Гітарыста Андрэя Еўдакімава жорстка зьбілі сілавікі проста ў краме, непадалёк ад „плошчы Пераменаў“ пасьля акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, ён атрымаў траўмы галавы і пад пагрозаю арышту быў вымушаны зьехаць зь Беларусі.

Кіраўніцу праекту Натальлю Ляванаву звольнілі зь Беларускай акадэміі мастацтваў пасьля таго, як яна абвясьціла страйк», — пішуць арганізатары ў анонсе канцэрту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG