Першы выпуск выйшаў пад загалоўкам «Навальны, змова цік-току і Ўорхал за 10 баксаў». Ён выйшаў на канале Perlin Show.
Сам Яўген Перлін прэзэнтаваў свой новы праект у якасьці «вечаровага алькагольнага шоў, размовы ў бары». Ён абяцае ў ім цікавыя гісторыі і меркаваньні «за куфлем або за чаркай у суседзкай гутарцы за барнай стойкай». Удзел у шоў будуць браць таксама Павал Касьцевіч і Сьняжана Барценева.
У жніўні стала вядома, што Перлін, які раней доўга падтрымліваў рэжым Лукашэнкі, больш не працуе на тэлеканале «Беларусь 1». Ён прызнаўся, што сышоў зь любімых праектаў «у нікуды». Рашэньне сысьці ён прыняў таму, што падчас пратэстаў пацярпела ягоная дзяўчына.