Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выдавецтве «Кнігазбор» канфіскавалі ўсе асобнікі раману «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча


Генадзь Вінярскі

Генадзь Вінярскі расказаў, як вымушанае працаваць выдавецтва пасьля ператрусаў і канфіскацый Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Падчас ператрусу забралі нават бракаваныя асобнікі раману Віктара Марціновіча.

Пасьля 13 студзеня, калі ў офіс «Кнігазбору», а таксама дадому і ў гараж яго кіраўніка Генадзя Вінярскага прыйшоў ДФР, выдавецтва можа толькі прадаваць ранейшыя выданьні і чакаць, піша «Наша ніва».

Падчас ператрусу ў выдавецтва забралі сыстэмны блёк, тэлефон і 558 асобнікаў раману «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча. Вінярскі адзначае, што забралі ўвесь наяўны наклад, нават бракаваныя асобнікі. Акрамя гэтага, арыштавалі рахунак «Кнігазбору». Выдавецтва ня можа плаціць ні друкарні, ні людзям.

«Нават калі грошы прыходзяць, мы імі ня можам карыстацца, а значыць, фактычна ня можам працаваць».

У выдавецтве чацьвёра супрацоўнікаў, цяпер яны прыходзяць у офіс празь дзень і «перабіваюцца» адным кампутарам. ДФР пакуль не адказаў на ліст з запытам выдавецтва пра тэрміны, калі канфіскаваную тэхніку змогуць вярнуць.

Генадзь Вінярскі лічыць, што зачышчаецца менавіта «беларускамоўнае асьветніцкае поле». Праз два дні пасьля візыту ў «Кнігазбор» ДФР прыходзіў таксама па кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі і выдаўца Андрэя Янушкевіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG