У Музэі-сядзібе Дзяржавіна ў Санкт-Пецярбургу 15 лістапада адчыняецца выстава, прысьвечаная сувязям Янкі Купалы з гэтым горадам і рускай літаратурай.
Тры знаныя беларускія мастачкі Зоя Луцэвіч, Ілона Касабука і Марта Шматава абмяркоўваюць адметнасьці жаночага мастацтва ў жанрах, тэхніцы, тэматыцы, а таксама разважаюць пра няроўнасьць у мастацкай герархіі.
Прызначаная сёньня на пасаду першай намесьніцы міністра культуры Натальля Карчэўская працавала старшым прарэктарам, дэканам факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў, які з адзнакай скончыла сама.
Акрамя таго, Дрыга курыравала конкурс на дзяржаўную мэмарыялізацыю Курапатаў, у межах якога не спыталіся думкі грамадзкасьці і выбралі скульптуру, якую некаторыя актывісты называюць «прышчэпкай».
Сёлета ён адзначыў 80-годзьдзе
Амэрыканскі пісьменьнік, сцэнарыст, рэдактар і выдавец Стэн Лі памёр ва ўзросьце 95 гадоў. У супрацоўніцтве з шэрагам мастакоў ён стварыў, сярод іншага, такіх супэргерояў як Чалавек-павук, Тор і Жалезны чалавек.
Завяршыўся юбілейны Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад» — самы скандальны за ўсе свае 25 сэзонаў. Навацыя Міністэрства культуры — адмовіцца ад паслуг дырэкцыі і самому займацца адборам удзельнікаў нацыянальнага конкурсу — ставіць пад пытаньне статус усёй імпрэзы.
Менскаму Трактаразаводзкаму пасёлку, які ўлады плянуюць зьнесьці, варта надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, лічыць Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Аўдыёкніга Зьмітра Бартосіка. Трынаццатая частка.
Яшчэ ў 1999 годзе мастак прыцягнуў вазок гною да Адміністрацыі прэзыдэнта.
Археолягі выявілі ў Эгіпце дзясяткі муміфікаваных катоў, а таксама рэдкія муміі жукоў скарабэяў.
Старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч сустрэўся ў Парыжы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Чыноўнік бярэ ўдзел ва ўрачыстых захадах з нагоды юбілею заканчэньня Першай усясьветнай вайны.
У продажы зьявілася кніга Сяргея Пясэцкага «Гляну я ў аконца...» Гэта другі раман «Менскай трылёгіі» знакамітага польска-беларускага пісьменьніка, які пераклала Марыя Пушкіна, а выпусьціла выдавецтва «Логвінаў». Першы — «Яблычак» у перакладзе Віктара Шукеловіча — выйшаў тамсама сёлетняй вясною.
У Менску завяршыў працу міжнародны кінафэстываль «Лістапад». У часе ўганараваньня ляўрэатаў на сцэне кінатэатру «Масква» журы кінапрэсы Fipresci агучыла салідарную пазыцыю: цэнзура беларускага Міністэрства культуры абсалютна недапушчальная. Заля адказала аплядысмэнтамі.
На ўсталяваньне помніка актывісты хочуць сабраць 40 тысяч рублёў — збор абвешчаны на інтэрнэт-плятформе Talaka.by.
Частка вуліцы ад «Чапскага» да «ОК16» мае стаць пешаходнай — там заплянаваны «пасаж Сьвіслацкі».
Ян Максімюк піша пра кніжку вядомага фізыка-тэарэтыка, у якой аўтар сьцьвярджае, што час існуе толькі як ілюзія ў галаве чалавека, а ўвесь астатні сьвет абыходзіцца безь яго.
Аляксандар Цэнтар і Андрэй Барысевіч у жніўні-верасьні абляцелі вакол Зямлі — свой палёт яны называюць першым такім у гісторыі Беларусі. На аднаматорным самалёце Cessna 182T яны за 30 дзён праляцелі 30 тысяч км.
Neuro Dubel па-за конкурсам: яны, кажуць арганізатары, ужо «героі беларускага року назаўжды».
Сёньня акторы «Беларускага свабоднага тэатру» зноў выйдуць на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Івана Франка ў Кіеве.
У кастрычніку выйшла новая кніга Зянона Пазьняка «Краявід перад нізінай». На 240 старонках – выбраная публіцыстыка, падабраная тэматычна.
Ашмянская сядзіба прадпрымальніка Льва Стругача (1842–1906) ня мае статусу помніка і стаіць на балянсе райвыканкаму. Бюджэтных сродкаў на яе аднаўленьне не выдзяляецца.
У пасёлку Малая Бароўка на ўскраіне Магілёва мясцовы прадпрымальнік Уладзімер Пухоўскі нагадаў землякам пра грабароў, якія на пачатку 1930-х гадоў пракладалі чыгунку. На будоўлю наймаліся як беларусы, гэтак і ўкраінцы. Чыгунка мелася злучыць Магілёў з Чавусамі.
«Тузіну гітоў» стане на тры гады больш за тузін гадоў.
Грамадзкі актывіст Глеб Лабадзенка зьвярнуўся да ўсіх, хто неабыякавы да гісторыі Беларусі.
Брытанскі поп-гурт Spice Girls абвясьціў пра сваё узьяднаньне.
Сёньня ў Музэі беларускага кіно журы XXV Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» абвясьціла пераможцаў.
Уладальнік фэнтазі-сядзібы Літоўка пад Наваградкам Сяргей Коваль абвясьціў пра яе закрыцьцё на няпэўны тэрмін «праз шматлікія скаргі людзей на дом».
У менскім футбольным манэжы 2-4 лістапада праходзіць беларускі фэстываль фантастыкі, коміксаў, фэнтэзі, настольных і кампутарных гульняў UniCon & GameExpo.
Чым каталёнцы падобныя і непадобныя да беларусаў у стаўленьні да мовы? Пра свой досьвед расказваюць беларусы, якія жывуць ў Каталёніі, і людзі зь іншых краін, якія вучаць каталянскую.
Удзельнікі ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» наведалі месцы масавых расстрэлаў. Таксама актывісты усталявалі крыжы з надпісамі пра трагедыю 1930-х гадоў каля перапахаваньняў парэштак расстраляных.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дабіваецца стварэньня ў дзіцячых садках Гомля беларускамоўных груп. У горадзе з насельніцтвам амаль 500 тысяч чалавек створана адна беларускамоўная група ў дзіцячым садку. Дзяцей туды набіраюць адзін раз на чатыры гады.
3 лістапада — 136 гадоў Якубу Коласу, які верыў, што змрок рэчаіснасьці можна адолець, калі настроіць струны сваёй скрыпкі на патрэбны лад.
Музыкі нямецкага гурта абяцаюць неверагоднае шоў на некалькіх дзесятках стадыёнаў. Але не ў Беларусі.
Калі б скласьці рэйтынг самых незвычайных музэяў Беларусі, сядзіба ў вёсцы Каранішацы на Мядзельшчыне трапіла б на высокія пазыцыі. Гэта месца, дзе «спыніў час» філёзаф, палітоляг, пісьменьнік, ініцыятар агульнанацыянальных дыктовак Уладзімер Падгол.
Спампаваць кнігу можна ў фарматах PDF, EPUB, MOBI і FB2.
Сёньня ў Празе падчас сьвяткаваньня Дзядоў адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода «Непахісныя», прысьвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш і яе мужу доктару Яну Геніюшу.
У Менску стартаваў 25-ы па ліку міжнародны кінафэстываль «Лістапад». Знаўцы кіно кажуць: з улікам скандалаў, якія яму папярэднічалі, у такім фармаце ён рызыкуе больш не паўтарыцца.
Недзе яго можна купіць за грошы — на iTunes, Google Play ці Tidal. А недзе можна паслухаць бясплатна — «УКантакце» ці на «Яндэкс.Музыцы».
Арт-пляцоўка керамісткі Вольгі Ўгрыновіч дае магчымасьць ня толькі купляць стылёвыя рэчы зь беларускім калярытам, але і ствараць самім.
Сёньня ў Празе падчас сьвяткаваньня Дзядоў адбудзецца прэм’ера дакумэнтальнага фільма Радыё Свабода, прысьвечанага культавай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш і яе мужу доктару Яну Геніюшу.
Сёньня ў Менску фольк-гурт Vuraj прэзэнтуе новы альбом «Літо». Гэта 4 гады экспэдыцый на Палесьсе і рэкорд збору сродкаў на краўдфандынгу, у запісе альбома ўдзельнічаў намінант на «Грэмі». Свабода чаму варта неадкладна паслухаць палескія посткупальскія сьпевы.
Прыяцелька-паэтка апрылюдніла інсайд: у рэдакцыю дзяржаўнай газэты патэлефанавалі Адтуль і сказалі, што розьніца паміж літаратарамі зь дзяржаўнага/недзяржаўнага Саюзаў пісьменьнікаў з гэтай сэкунды скасоўваецца.
Стваральнік Symbal.by і адзін з арганізатараў #БНР100 шукае вершы, песьні на якія могуць увайсьці ў альбом.
Што варта ведаць пра валійскую мову? Ці ёсьць у яе пэрспэктывы выжываньня? Гутарым з валійскім мовазнаўцам.
Грошы ад продажу квіткоў на спэктакль Burning Doors перададуць сем’ям украінскіх палітвязьняў у Расеі.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар працягваюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.
Кінакрытыкі з 43 краін сьвету выбралі па замове Бі-бі-сі 100 найлепшых неангламоўных фільмаў, якія ўвайшлі ў скарбніцу сусьветнага кіно.
Купала падкрэсьлівае, што ён ня Колас. Самаго Коласа няма, але стыкер зь ім яшчэ абяцаюць зрабіць.
31 кастрычніка рэжысэры Кірыл Галіцкі і Сьвятлана Казлоўская заявілі, што здымаюць свой фільм «Пляж/Лес/Тамбур» з Нацыянальнага конкурсу кінафэстывалю «Лістапад» у намінацыі «гульнявое кіно».
Загрузіць яшчэ