На маскоўскіх Нікола-Архангельскіх могілках, дзе пахаваны Ўладзімер Дубоўка, чысьціня і супакой. З самай раніцы ўжо расчышчаныя прысады і сьцежкі, ахайна зьмецены сьнег з інфармацыйных стэндаў.
На папулярнай плятформе падкастаў для прыладаў на базе Android цяпер даступныя каналы праграмаў аўдыё Радыё Свабода.
Лявон Вольскі сабраў 75% неабходных сродкаў на новы альбом, анансаваў прэзэнтацыю ў Менску 2 сакавіка.
«Оскары» 91-ы раз уручаць 24 лютага 2019 году.
«Сама сталіца зьяўляецца своеасаблівым сымбалем савецкай эпохі».
Вэб-часопіс «ЛітРАЖ» пры падтрымцы шэрагу пісьменьнікаў заснаваў літаратурную прэмію, якой будуць адзначаць найлепшыя электронныя кнігі і онлайн-публікацыі.
Вынікі галасаваньня маюць кансультатыўны характар, канчатковае рашэньне прыме журы. Склад журы і меркаваная дата канчатковага рашэньня не паведамляецца.
Ёй стаў унікальны асобнік першага выданьня рамана Марсэля Пруста «У кірунку да Свана» з цыклу «У пошуках страчанага часу».
Новая кніга выбітнага майстра беларускае прозы чытаецца як практычны дапаможнік пачаткоўцам: паглядзіце, маўляў, як трэба пісьменьніку быць нясьпешным у думках, ашчадным у словах, стрыманым у пачуцьцях, адшліфаваным у вобразах, празрыстым у сюжэтах. І — ні каліва эпатажу.
Літоўскі паэт, перакладчык і публіцыст Томас Вянцлава пасьля дзесяцігодзьдзяў жыцьця за мяжой вярнуўся на радзіму. Ганаровы доктар шасьці ўнівэрсытэтаў цяпер абсталёўваецца ў Вільні, у якой жыў зь дзяцінства, і адкуль у 1977 годзе эміграваў у ЗША, арганізаваўшы перад гэтым у Літве Хэльсынскую групу.
На просьбу Радыё Свабода спрэчкі пра будучыню беларускай мовы і нацыі камэнтуе заснавальнік і шматгадовы загадчык катэдры этналёгіі БДУ (2001-2008), былы прафэсар і старшыня сэнату ЭГУ, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч.
У Менску прайшоў падпольны канцэрт расейскага электроннага дуэту IC3PEAK, выступ якога за пару гадзін да канцэрту скасавала Ўпраўленьне культуры Менгарвыканкаму, паведамляе Tut.by.
Прычынай адмены канцэрту назвалі неадпаведнасьць колькасьці фактычна прададзеных квіткоў (нібыта 450) з заяўленай колькасьцю месцаў (150).
13-гадовая Вераніка Радзівонава робіць плястылінавыя мульцікі пра славутыя мясьціны Беларусі. Юную мультыплікатарку захапляюць замкі. Яна ўзялася стварыць цыкль мультфільмаў пра іх. Першы прысьвяціла Мірскаму замку. Цяпер працуе над мультфільмам пра Нясьвіскі.
12 сьнежня беларускі музычны інтэрнэт-партал TuzinFM адзначае 15-годзьдзе. У гэты дзень у Менску пройдзе традыцыйны канцэрт «Героі году». Напярэдадні Свабода пагутарыла з заснавальнікамі праекту пра гісторыю яго стварэньня.
Арганізатары хочуць толькі пазначыць моманты, якія можна палепшыць і на якія варта зьвярнуць увагу, таму запрашаюць намінантаў на цырымонію ўручэньня «антыпрэміі».
Паліна вярнулася з украінскага музычнага шоў «Х-фактар» і расказала Свабодзе, каго бачыць пераможцам шоў, чаму размаўляла на конкурсе па-расейску і ў каго пасьпела закахацца.
Колькасьць праслухоўваньняў кампазыцыі на стрымінгавых сэрвісах перавысіла 1,5 мільярда разоў.
Адказ не станоўчы і не адмоўны: яму пісалі пра неадэкватныя дзеяньні «жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі», яно адказала, што «адэкватныя дзеяньні пытаньняў не выклікаюць».
Прэмія за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
65 стужак для перакладу і агучваньня адносяцца да самых розных жанраў. Якія канкрэтна, пакуль сакрэт. Пераклады маюць рабіць для інтэрнэт-сэрвісу Voka. Праект асобны ад тых перакладаў фільмаў, што рабіліся для кінатэатраў студыяй «Кінаконг» для праекту «Беларускія ўікэнды».
Гэты дом на вуліцы Чайкоўскага ў Яраслаўлі сваёй старасьвецкасьцю кідаецца ў вочы адразу. Дом гэты павінны былі зьнесьці на пачатку 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Але на гарышчы быў знойдзены стары партфэль. Які і ўратаваў дом ад зносу.
«Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар» выдаў кнігу гісторыка Зьмітра Дразда «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». Амаль шасьцісотстаронкавы том зьмяшчае каля двухсот дакумэнтаў, датычных жыцьцяпісу клясыка новай беларускай літаратуры, якія ніколі раней не былі надрукаваныя.
Матэа Брандалік зь дзяцінства захапляецца мовамі. Дзяўчыну можна назваць сапраўдным паліглётам: яна свабодна гаворыць на 15 мовах. Адна зь іх — беларуская. У размове са Свабодай яна распавяла пра любоў да беларушчыны, патлумачыла, чаму Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк і чаму мову варта шанаваць.
У Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны ўведзены мараторый на публічную дэманстрацыю расейскіх фільмаў і музыкі. За такое рашэньне прагаласавалі 68 дэпутатаў абласнога савету, паведамляе мясцовае выданьне «Курс».
Вяскоўцы вараць сыры. Вучні пачатковай школы зьбіраюць байдаркі, ладзяць рэгату на Нёмане. Нямецкія афіцэры пазіруюць у беларускіх зіпунах. Царкоўны аркестар з новымі музычнымі інструмэнтамі. Выстава ўнікальных фатаздымкаў, пераважна 30-х і 40-х гадоў, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музэі.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар запрашаюць на абвяшчэньне ляўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
У менскім кінатэатры «Цэнтральны» ідзе Першы фэстываль польскіх фільмаў у Беларусі «Вісла».
Свабодны тэатар правёў флэшмоб у адным з гандлёвых цэнтраў Менску. Акторы пераапрануліся ў міліцэйскую форму зь вясёлкавымі пагонамі.
Гісторык Аляксандар Краўцэвіч і аналітык Юры Дракахруст палемізуюць на сайце Свабоды пра эталён беларускасьці.
Паліцыя Санкт-Пецярбургу правяла ператрус у офісе некамерцыйнага фонду «Прыклад інтанацыі», створанага рэжысэрам Аляксандрам Сакуравым.
Дакумэнтальны фільм «Дарога» расейскага рэжысэра Дзьмітрыя Калашнікава, які прадусавала беларуска Вольга Чайкоўская, атрымаў прэмію National Film and TV Awards за найлепшы дакумэнтальны фільм.
З 13 па 16 сьнежня ў Менску пройдзе Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus. Сёлета лёзунг фэстывалю — «Стаяць на сваім».
Чэскія дакумэнталісты арганізавалі «паказ салідарнасьці» фільму беларускага рэжысэра Аляксандра Міхалковіча, які забаранілі ў Менску.
Дазволю сабе рахманае спадзяваньне, што за Героя Беларусі і Тут.баю, і «Нашай ніве» быў бы не я адзін, а многія зь іх велізарных аўдыторыяў.
Сярэдняя доля песень на ўкраінскай мове на агульнанацыянальных радыёстанцыях Украіны ў другі год дзеяньня моўных квотаў склала 51%, паведамляе Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня.
Лазар Гінзбург, аўтар папулярнай дзіцячай кнігі «Стары Хатабыч» быў родам зь Віцебску, 16 гадоў пражыў у Менску, дзе скончыў школу і вучыўся вакалу. Летась у яго родным горадзе паставілі прысьвечаны яму помнік.
Пасьля ўвядзеньня Дэкрэту № 3 сябры незалежных ад уладаў творчых саюзаў — Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру — трапілі ў лік дармаедаў. Свабода высьветліла, што зьмянілася пасьля таго, як запрацавала база не занятых у эканоміцы грамадзянаў.
Фільм «Перазімаваць» Эвы-Кацярыны Махавай абарочваецца прытчай аб старасьці, адзіноце і жыцьці, у прыватнасьці, жыцьці ў Беларусі.
Міністэрства культуры Расеі зьмяніла кіраўніцтва Маскоўскага мастацкага тэатру імя Горкага
Актор назваў сытуацыю ў сфэры культуры «мастацкай распустай», якая, паводле яго, супярэчыць інтарэсам дзяржавы.
Бітаў — аўтар кнігаў «Пушкінскі дом», «Абгрунтаваная рэальнасьць», «Выкладчык сымэтрыі», «Урокі Армэніі». Ён быў адным з самых вядомых прадстаўнікоў расейскага літэратурнага постмадэрнізму канца ХХ-пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Адкрыцьцё году ў беларускай музыцы, паводле вэрсіі парталу TuzinFM, — гурт Nürnberg; гурт году — Nizkiz.
Па выніках галасаваньня на музычным партале TuzinFM найлепшым альбомам восені-2018 стаў «Беларускі альбом» расейскай сьпявачкі Мілы Ражковай — амаль двухразовая перавага над канкурэнтамі.
«На жаль, з прычынаў форс-мажору наш тур па Ўкраіне цяпер ня можа адбыцца», — напісаў у фэйсбуку ў суботу лідэр гурту Барыс Грабеншчыкоў.
У першы дзень зімы Свабода запускае праект «Моўныя мапы». Мы пачынаем са слова «холадна». З дыялекталягічных экспэдыцыяў вядома ня менш за 14 розных адпаведнікаў гэтаму слову. Глядзіце якія.
«Таямніцы нашага садка» — так называецца першая кніга Васіля Дранько-Майсюка. Яна выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» і адрасаваная, як сьцьвярджае аўтар, чытачам ва ўзросьце ад пяці да ста пяці гадоў, якія маюць вясёлы настрой і не патанаюць у смутнаглядзтве.
Паказальныя выступы нацыянальных зборных па пэтанку ўключаныя ў культурную праграму ІІ Эўрапейскіх гульняў-2019 у Менску. Тым часам у Беларусі ўжо год дзейнічае Беларуская фэдэрацыя пэтанку і боча. Рэпартаж Свабоды з трэніроўкі аматараў гэтай захапляльнай гульні.
Наш калега Сяргей Шупа пераклаў на беларускую мову кнігу Мойшэ Кульбака «Панядзелак», яна выйшла ў праскім выдавецтве «Вясна». Першыя чытачы — Дзьмітры Гурневіч і Ян Максімюк — пагаварылі зь перакладчыкам пра гэтую кніжку, а таксама пра самога аўтара, пра сьвет габрэйскай культуры.
Загрузіць яшчэ