Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Spice Girls зноў паедуць у тур. Але безь Вікторыі Бэкгэм

Вікторыя Бэкгэм з мужам, знакамітым футбалістам Дэйвідам Бэкгэмам
Вікторыя Бэкгэм з мужам, знакамітым футбалістам Дэйвідам Бэкгэмам

Брытанскі поп-гурт Spice Girls абвясьціў пра сваё узьяднаньне. У 2019 годзе Джэры Горнэр, Эма Бантан, Мэл Бі і Мэл Сі адправяцца ў першы за мінулыя 10 гадоў канцэртны тур.

Пятая удзельніца гурту — Вікторыя Бэкгэм — ня будзе браць удзелу ў туры праз вялікую занятасьць. Астатнія Spice Girls спадзяюцца, што яна далучыцца да іх на нейкім з канцэртаў.

Апошні раз у поўным складзе гурт выступаў на цырымоніі закрыцьця летняй Алімпіяды ў Лёндане ў 2012 годзе.

Spice Girls — адзін з самых вядомых сучасных поп-гуртоў. Іх дэбютны альбом «Spice», які выйшаў у 1996 годзе, быў прададзены накладам 28 мільёнаў копій па ўсім сьвеце. У пачатку 2000-х гурт распаўся, аднак потым зьбіраўся для асобных канцэртаў.

XS
SM
MD
LG