Пасьля дзесяцімесячнай працы перакладчыцы і выдаўцоў на гэтым тыдні выйшла ў чэскім перакладзе кніга мэмуараў Ларысы Геніюш «Споведзь». У чэскім выданьні кніга называецца «Пані доктарава 0-289, або з Чэхаславаччыны да ГУЛАГу».
Новая кніга Андрэя Горвата «Прэм’ера» выйшла ціха, без рэклямы і абестак у сацыяльных сетках. Толькі на другі дзень продажаў яе заўважылі чытачы.
Прыватнае прадпрыемства «Студыя эксклюзіўных падарункаў „Фота на ўсё “» не прыняло заказ на друк гербу «Пагоня» на кубку ў гамяльчанкі Надзеі Дварэцкай. Пра гэта паведамляюць naviny. by
Лявон Вольскі прыняў прапанову ад беларуска-брытанскай кампаніі @gismartmusic і цяпер ягоныя песьні можна будзе сьпець у караоке. Пра гэта ў Instagram паведамляе krambambula. official.
Бібліятэкі трох абласьцей Беларусі адмовіліся прыняць у падарунак пяцітомнік Сьвятланы Алексіевіч «Галасы ўтопіі», выдадзены сёлета на беларускай мове і без цэнзурных правак,
Адказы на гэтыя, і ня толькі, пытаньні дапытлівыя чытачы знойдуць у новых кнігах выдавецтва «Янушкевіч».
На стрымінгавых сэрвісах яе запускалі больш за паўтара мільярда разоў
Мастачка ўспрымае Менск як горад, «культурна замарожаны ў часе», які выклікае ў яе ўспаміны пра час сталеньня ў камуністычнай Польшчы.
Сам альбом Dzieciuki спадзяюцца прадставіць у пачатку наступнага году: у сьнежні закончыць працу над ім не пасьпяваюць, бо «ўсё робяць самі», але плянуюць завершыць зьвядзеньне і мастэрынг у студзені.
20 сьнежня ня стала беларускага кампазытара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Кіма Цесакова, вучня кампазытара Дзьмітрыя Шастаковіча, аўтара сымфоніі «Курапаты», сябра Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна.
Бэрлін запатрабаваў ад Масквы вярнуць культурныя каштоўнасьці, вывезеныя зь нямецкай тэрыторыі падчас і пасьля Другой сусьветнай вайны. На заяву амбасады Нямеччыны ў Расеі спасылаецца газэта «Известия».
Паглядзець на беларускага пісьменьніка Францішка Аляхновіча, які раней за Аляксандра Салжаніцына распавёў праўду пра савецкія канцлягеры, можна ў спэктаклі «Францішак». Прэм’ера адбылася ў Менску ў прасторы «ОК16».
На маскоўскіх Нікола-Архангельскіх могілках, дзе пахаваны Ўладзімер Дубоўка, чысьціня і супакой. З самай раніцы ўжо расчышчаныя прысады і сьцежкі, ахайна зьмецены сьнег з інфармацыйных стэндаў.
На папулярнай плятформе падкастаў для прыладаў на базе Android цяпер даступныя каналы праграмаў аўдыё Радыё Свабода.
Лявон Вольскі сабраў 75% неабходных сродкаў на новы альбом, анансаваў прэзэнтацыю ў Менску 2 сакавіка.
«Оскары» 91-ы раз уручаць 24 лютага 2019 году.
«Сама сталіца зьяўляецца своеасаблівым сымбалем савецкай эпохі».
Вэб-часопіс «ЛітРАЖ» пры падтрымцы шэрагу пісьменьнікаў заснаваў літаратурную прэмію, якой будуць адзначаць найлепшыя электронныя кнігі і онлайн-публікацыі.
Вынікі галасаваньня маюць кансультатыўны характар, канчатковае рашэньне прыме журы. Склад журы і меркаваная дата канчатковага рашэньня не паведамляецца.
Ёй стаў унікальны асобнік першага выданьня рамана Марсэля Пруста «У кірунку да Свана» з цыклу «У пошуках страчанага часу».
Новая кніга выбітнага майстра беларускае прозы чытаецца як практычны дапаможнік пачаткоўцам: паглядзіце, маўляў, як трэба пісьменьніку быць нясьпешным у думках, ашчадным у словах, стрыманым у пачуцьцях, адшліфаваным у вобразах, празрыстым у сюжэтах. І — ні каліва эпатажу.
Літоўскі паэт, перакладчык і публіцыст Томас Вянцлава пасьля дзесяцігодзьдзяў жыцьця за мяжой вярнуўся на радзіму. Ганаровы доктар шасьці ўнівэрсытэтаў цяпер абсталёўваецца ў Вільні, у якой жыў зь дзяцінства, і адкуль у 1977 годзе эміграваў у ЗША, арганізаваўшы перад гэтым у Літве Хэльсынскую групу.
На просьбу Радыё Свабода спрэчкі пра будучыню беларускай мовы і нацыі камэнтуе заснавальнік і шматгадовы загадчык катэдры этналёгіі БДУ (2001-2008), былы прафэсар і старшыня сэнату ЭГУ, кандыдат гістарычных навук Павел Церашковіч.
У Менску прайшоў падпольны канцэрт расейскага электроннага дуэту IC3PEAK, выступ якога за пару гадзін да канцэрту скасавала Ўпраўленьне культуры Менгарвыканкаму, паведамляе Tut.by.
Прычынай адмены канцэрту назвалі неадпаведнасьць колькасьці фактычна прададзеных квіткоў (нібыта 450) з заяўленай колькасьцю месцаў (150).
13-гадовая Вераніка Радзівонава робіць плястылінавыя мульцікі пра славутыя мясьціны Беларусі. Юную мультыплікатарку захапляюць замкі. Яна ўзялася стварыць цыкль мультфільмаў пра іх. Першы прысьвяціла Мірскаму замку. Цяпер працуе над мультфільмам пра Нясьвіскі.
12 сьнежня беларускі музычны інтэрнэт-партал TuzinFM адзначае 15-годзьдзе. У гэты дзень у Менску пройдзе традыцыйны канцэрт «Героі году». Напярэдадні Свабода пагутарыла з заснавальнікамі праекту пра гісторыю яго стварэньня.
Арганізатары хочуць толькі пазначыць моманты, якія можна палепшыць і на якія варта зьвярнуць увагу, таму запрашаюць намінантаў на цырымонію ўручэньня «антыпрэміі».
Паліна вярнулася з украінскага музычнага шоў «Х-фактар» і расказала Свабодзе, каго бачыць пераможцам шоў, чаму размаўляла на конкурсе па-расейску і ў каго пасьпела закахацца.
Колькасьць праслухоўваньняў кампазыцыі на стрымінгавых сэрвісах перавысіла 1,5 мільярда разоў.
Адказ не станоўчы і не адмоўны: яму пісалі пра неадэкватныя дзеяньні «жыхароў і супрацоўнікаў міліцыі», яно адказала, што «адэкватныя дзеяньні пытаньняў не выклікаюць».
Прэмія за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
65 стужак для перакладу і агучваньня адносяцца да самых розных жанраў. Якія канкрэтна, пакуль сакрэт. Пераклады маюць рабіць для інтэрнэт-сэрвісу Voka. Праект асобны ад тых перакладаў фільмаў, што рабіліся для кінатэатраў студыяй «Кінаконг» для праекту «Беларускія ўікэнды».
Гэты дом на вуліцы Чайкоўскага ў Яраслаўлі сваёй старасьвецкасьцю кідаецца ў вочы адразу. Дом гэты павінны былі зьнесьці на пачатку 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Але на гарышчы быў знойдзены стары партфэль. Які і ўратаваў дом ад зносу.
«Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар» выдаў кнігу гісторыка Зьмітра Дразда «Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча». Амаль шасьцісотстаронкавы том зьмяшчае каля двухсот дакумэнтаў, датычных жыцьцяпісу клясыка новай беларускай літаратуры, якія ніколі раней не былі надрукаваныя.
Матэа Брандалік зь дзяцінства захапляецца мовамі. Дзяўчыну можна назваць сапраўдным паліглётам: яна свабодна гаворыць на 15 мовах. Адна зь іх — беларуская. У размове са Свабодай яна распавяла пра любоў да беларушчыны, патлумачыла, чаму Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк і чаму мову варта шанаваць.
У Івана-Франкоўскай вобласьці Ўкраіны ўведзены мараторый на публічную дэманстрацыю расейскіх фільмаў і музыкі. За такое рашэньне прагаласавалі 68 дэпутатаў абласнога савету, паведамляе мясцовае выданьне «Курс».
Вяскоўцы вараць сыры. Вучні пачатковай школы зьбіраюць байдаркі, ладзяць рэгату на Нёмане. Нямецкія афіцэры пазіруюць у беларускіх зіпунах. Царкоўны аркестар з новымі музычнымі інструмэнтамі. Выстава ўнікальных фатаздымкаў, пераважна 30-х і 40-х гадоў, адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музэі.
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар запрашаюць на абвяшчэньне ляўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.
У менскім кінатэатры «Цэнтральны» ідзе Першы фэстываль польскіх фільмаў у Беларусі «Вісла».
Свабодны тэатар правёў флэшмоб у адным з гандлёвых цэнтраў Менску. Акторы пераапрануліся ў міліцэйскую форму зь вясёлкавымі пагонамі.
Гісторык Аляксандар Краўцэвіч і аналітык Юры Дракахруст палемізуюць на сайце Свабоды пра эталён беларускасьці.
Паліцыя Санкт-Пецярбургу правяла ператрус у офісе некамерцыйнага фонду «Прыклад інтанацыі», створанага рэжысэрам Аляксандрам Сакуравым.
Дакумэнтальны фільм «Дарога» расейскага рэжысэра Дзьмітрыя Калашнікава, які прадусавала беларуска Вольга Чайкоўская, атрымаў прэмію National Film and TV Awards за найлепшы дакумэнтальны фільм.
З 13 па 16 сьнежня ў Менску пройдзе Міжнародны фэстываль дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus. Сёлета лёзунг фэстывалю — «Стаяць на сваім».
Чэскія дакумэнталісты арганізавалі «паказ салідарнасьці» фільму беларускага рэжысэра Аляксандра Міхалковіча, які забаранілі ў Менску.
Дазволю сабе рахманае спадзяваньне, што за Героя Беларусі і Тут.баю, і «Нашай ніве» быў бы не я адзін, а многія зь іх велізарных аўдыторыяў.
Сярэдняя доля песень на ўкраінскай мове на агульнанацыянальных радыёстанцыях Украіны ў другі год дзеяньня моўных квотаў склала 51%, паведамляе Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня.
Лазар Гінзбург, аўтар папулярнай дзіцячай кнігі «Стары Хатабыч» быў родам зь Віцебску, 16 гадоў пражыў у Менску, дзе скончыў школу і вучыўся вакалу. Летась у яго родным горадзе паставілі прысьвечаны яму помнік.
Загрузіць яшчэ